Трэці паўфінальны матч для “Мінска” быў вырашальным. Каманда Аляксандра Чэрніка пасля крыўднага паражэння ў хатнім паядынку хацелася працягнуць серыю. Хлопцы былі абазлёныя і літаральна марылі зноў сустрэцца з прыхільнікамі на сваёй пляцоўцы ў гэтай серыі. І абяцанне выканалі!
ВРЗ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 3:7 (1:3)
Гомель. 19мая. Спорткомплекс “Лакаматыў”. Пачатак у 18.00. ххх гледачоў.
Суддзі: Я.Жалабкоў (Дзяржынскі р-н), А.Валынец (Орша). Трэці суддзя: А.Усцюжанін (Гомель). Інспектар: Б.Кавалеўскі (Магілёў).
ВРЗ: Дзегцярэнка (Давідовіч – на пенальці); М.Варонін – Лось – Шыманоўскі – Чарнейка; Мацвеенка (к) – Пінчук – Сялюк – Заяц-Маціеўскі; Мятлушка, Запасныя: Асіноўскі, Мазной, Беразоўскі.
Мінск: Чурылін (Антонаў, 39, Падабед, 40); Альшэўскі – Зуёнак – Сініцкі – В.Варонін; Крывіцкі – Астэртах – Дубкоў – Дз.Семянюк (к); Рубніковіч, Башлаеў, Колб.
Мячы: 1:0 – Пінчук (5.43). 1:1 – Дз.Семянюк (6.13, пас – Дубкоў). 1:2 – Дз. Семянюк (13.11, пас – Астэртах). 1:3 – В.Варонін (15.20, пас – Астэртах). 2:3 – Лось (21.46, пас – М.Варонін). 3:3 – Сялюк (23.50, пас – Мацвеенка). 3:4 – Дубкоў (25.35, з пенальці). 3:5 – В.Варонін (31.40, пас – Сініцкі). 3:6 – Дубкоў (36.38, пас – Дз.Семянюк, у пустыя вароты). 3:7 – Дз.Семянюк (38.15, пас – Дубкоў).
Фалы: 3 – 4; 4 – 5.
Папярэджанні: Пінчук (26) – Зуенок (19), Дубков (31).
Першымі забілі гаспадары. Заяц-Маціеўскі прабіў у штангу, а Пінчук быў трапным пры дабіванні. Аднак праз паўхвіліны Дубкоў робіць цудоўную перадачу на 25 метраў, а наш кэп з дугі штрафной плошчы магутным ударам растраляў “дзявятку”. Дугі мяч ізноў арганізаваў Дубкоў – даўгая перадача на Астэртаха, скід пяткай на Семянюка, які робіць дубль ударам па пустых варотах. Апетыт разгуляўся. Праз дзве хвіліны пры розыгрышы аўта Варонін у адно касанне пасля перадачы ад Астэртаха трапна б’е пад перакладзіну.
Пачатак другога тайма, здавалася, пераломіць ход сустрэчы. За дзве хвіліны ВРЗ забіў двойчы. Аднак ключавым момантам стаў пенальці за гулню рукоў – Дубкоў хладнакроўна са сваёй кароннай левай прабіў у “дзявятку”. Псіхалогія стала на наш бок. ВРЗ гуляў з падключэннем Дзегцярэнкі. Важным стаў гол Вароніна ў сярэдзіне тайма – хлёстка, пад перакладзіну. А пад канец ізноў выдатна спрацавала звязка Дубкова і Дз.Семянюка. У выніку ў першага – 2+2, у другога – 3+1.
Усіх з перамогай! Сустрэнемся 22 мая на МАПІДзе ў 19.00.