У суботу, 28 кастрычніка, міні-футбольная каманда “Мінск” згуляе матч 7-га тура з «Дынама»-БНТУ  ў рамках XXXV чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Гульня адбудзецца ў СК “Палітэхнік” па адрасе: вул.Багдана Хмяльніцкага, 9. Пачатак у 17:00.

На матчы будзе працаваць наступны судзейскі корпус:
Суддзі: Яўген Патапчук (Мінск), Станіслаў Тумкевіч (Гродна).
Трэці суддзя: Уладзіслаў Вярковіч.
Інспектар: Максім Дэйкала (абодва – Мінск).

Ранейшыя сустрэчы – 8 матчаў: +1=0-7, мячы 13-33 (на пляцоўцы “Дынама-БНТУ” – 4 матчы: +0=0-4, мячы 7-18).
2019/20 – 1:6, 3:5*, 2020/21 – 4:3, 1:3*, 2021/22 – 3:5*, 0:3, 2022/23 – 1:3, 0:5 *.

У прамым эфіры матч пакажа YouTube-канал «FutsalBelarus»

Новости команды

Читайте также

Меню