У другім матчы сезона “Мінску” трэба было згуляць супраць “Аховы-Дынама”, з якой “гараджане” дзеляць адну пляцоўку ў МАПІДзе. У першым туры падапечныя Аляксандра Чэрніка ўпэўнена разабраліся з ЦКК, а «ахоўнікі» далі бой «Сталіцы». Таму матч апрыёры чакаўся няпростым. З першых хвілін супернікі прапанавалі высокі тэмп. Аднак першапачаткова сустрэча праходзіла карэктна – парушэнняў за тайм было ўсяго тры. Чаго не скажаш пра другую палову сустрэчы, калі каманды набралі па пяць фолаў. Гаспадары прапусцілі першы мяч бліжэй да сярэдзіны тайма. Адказ давялося чакаць доўга. Вячаслаў Варонін зраўняў лік за 13 секунд да перапынку. Другая палова аказалася больш багатай на забітыя мячы. Аднак «Мінску» прыходзілася пастаянна адыгрывацца. Больш за тое, парытэт быў устаноўлены на перадапошняй хвіліне матча, калі пры гульні з «ганялай» атрымалася на працягу 31 секунды забіць двойчы. Здзейсніць суперкамбэк “гараджане” маглі за секунду да фінальнай сірэны, калі атрымалі права на штрафны ўдар у лічаных сантыметрах ад дугі штрафной плошчы, Аднак Арцём Зуёнак прамым ударам трапіў у брамніка Пісарука. Такім чынам, за сем вочных паядынкаў каманды пяць разоў згулялі ў нічыю. Аднак дадзеную нічыю ў такім няпростым матчы можам занесці ў актыў. 

Наступны матч 11 кастрычніка ў Гродна супраць “УУС-Дынама” ў 19.00. 

 

МІНСК – АХОВА-ДЫНАМА (Минск) – 4:4 (1:1) 

Пачатак у 13.00. 450 гледачоў. 

Суддзі: М.Дэйкала (Мінск), А. Валынец (Орша). Інспектар: У. Леўчанка (Мінск). 

Мінск: Чурылін; Альшэўскі – Зуёнак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Астэртах – Дубкоў – А.Семянюк – Д. Семянюк; Колб. Запасныя: Антонаў, Падабед, Жамкачан, Рубніковіч.
Ахова-Дынама: Аніпка (23. Пісарук); Маградзэ (к) – Міхалевіч – Ул.Варонін – Цівуноў; Філіпчык – Бабіч – Гаркун – Барсукоў; Чыжык. Запасныя: Собаль, Тарасевіч, Фаміных. 

Мячы: 0:1-Міхалевіч (7, пас Барсукоў). 1:1-Вяч.Варонін (20, пас – Сініцкі). 1:2 – Філіпчык (25, пас-Барсукоў). 2:2 – Астэртах (27, пас – Д.Семянюк). 2:3-Барсукоў (30, пас – Філіпчык). 2:4-Барсукоў (34, пас – Філіпчык). 3:4 – Зуёнак (39, пас – А. Семянюк). 4:4 – Філіпчык (39, у свае вароты, пас-Дубкоў, 5х4). 

Фалы: 2-1, 5 – 5. 

Папярэджанні: Дубкоў (34, дэманстратыўная нязгода) – Гаркун (32, сімуляцыя), Маградзе (40, грубая гульня). 

Выдаленне: Гаркун (35, зрыў перспектыўнай атакі пасля раней атрыманага папярэджання).

 

Новости команды

Меню