У першым крузе матч в Гродна суппраць “УУС-Дынама” “Мінску” абсалютна не атрымаўся – фіяска 0:5. Адпаведна на хатні паядынак настрой быў зашкальваючым. Гэта было бачна з першых хвілін паядынка.

На жаль, дыскваліфікацыі не дазволілі прынять удзел двум важным гульцам – капітану Дзянісу Семеняку і Арцёму Зуенку. З першых хвілін суседзі па турнірнай табліцы прапанавалі адзін аднаму жорсткую гульню і хуткі тэмп. У дэбюце другі кварцет працягнуў намаганні першага і прымусіў памыліцца суперніка ў своёй штрафной плошчы – Чорны забіў у свае вароты. На 15-й хвіліне ў сваім першым матчы за каманду забіў Уладзіслаў Башлаеў. Здавалася б, на перапынак команда пойдзе ўпэўненай. Аднак за 47 секунд да перапынку Коўшыкаў адзін мяч адгуляў.

Гэты момант надаў “гараджанам” яшчэ большай матывацыі. У другім тайме зайгралі з такім жа імпэтам, як на пачатку першага. Трэці мяч Дубкоў забіў на зыходзе другой хвіліны. Гульня была пад кантролем гаспадароў пляцоўкі, аднак госці паказалі, што сапраўды маюць характар, і выдалі выдатную канцоўку. Коўшыкаў аформіў дубль. За 1.50 да заканчэння сустрэчы гродзенцы пачалі гуляць з “ганялам” і за 43 секунд да сірэны Шота з дапамогай рыкашэта лік зраўняў.

Для падапечных Аляксандра Чэрніка вынік двухбаковы. “Гараджане” не прайграюць сёмы матч, аднак з іх атрымана толькі тры перамогі. А вось “УУС-Дынама”, наадварот, чатыры матчы не ведае смаку перамогі.

У наступную суботу чакае мінска дэрбі з “Дынама-БНТУ”.

Чакаем заўзятараў 18 лютага у спартыўным комплексе “Палітэхнік” у 17.00. Яўка абавязковая! Падтрымка неабходная!

Мінск (Мінск) – УУС–Дынама (Гродна) – 3:3 (2:1)

Мінск. 11 лютага. Спарткомплекс МАПІД. Пачатак у 16.00. 450 гледачоў.

Суддзі: А. Валынец (Орша), К. Пшонны (Віцебск). Інспектар: В. Ракуцкі (Мінскі р-н).

Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Вяч.Варонін – Башлаеў – Сініцкі; Астэртах – Дубкоў – Колб – А. Семянюк. Запасныя: Чурылін (к), Падабед, Навумовіч, Рубніковіч.

УУС–Дынама: Цывінскі; Шота (к) – Мішкель – Крамко – Носаль; Грыгор’еў – Чорны – Коўшыкаў – Штыбегаў. Запасныя: Шыдук, Маркавец, Чырыч, Казак, Доўгель.

Мячы: 1:0 – Чорны (2.46, у свае вароты, пас – Колб). 2:0 – Башлаеў (14.17, пас – Вяч.Варонін). 2:1 – Коўшыкаў (19.13, пас – Штыбегаў). 3:1 – Дубкоў (21.51, пас – Сініцкі). 3:2 – Коўшыкаў (32.16, пас–Чорны). 3:3 – Шота (39.17, пас – Крамко, 5х4).

Папярэджанні: Вяч.Варонін (6.24, зрыў перспектыўнай атакі), Коўб (22.11) – Крамко (6.48) (абодва – грубая гульня).

Фалы: 3 – 2, 5 – 4.

Новости команды

Читайте также

Меню