Гэты матч павінен быў застацца за “Мінскам”. Нават нягледзячы на ізноў хутка прапушчаны мяч. Чарнейка тулавам літараль унёс мяч у сетку. На гэтым асабліва апасных момантаў з боку ВРЗ не было. “Вагонабудаўнікі” праз пэўны час сталі перыядычна падключаць Дзегцярэнка. І адна з такіх “камандзіровак” завяршылася дальнім ударам. Мяч рэкашэтам трапіў у вароты. Узніклі спрэчкі, ці не ад рукі кагосьці з гамяльчан. Гол то прызначалі, то адмянялі. У выніку пасля перамоў арбітры паказалі на цэнтр.

На другі тайм каманда выйшла з відавочным жаданнем вярнуць серыю ў Мінск. Не варта пералічваць моманты каля варот Дзегцярэнка. Можна толькі канстатаваць – мяч банальна не ішоў у вароты. Адзінае ўзяцце варот атрымалася “на тоненькага” — мяч проста запоўз у вароты пасля дабівання ад Альшэўскага. Канешне, выдатную гульню правёў Дзегцярэнка, палявыя гульцы сцяліліся пад мяч. Апошнія чатыры хвіліны ў якасці “ганялы” выходзіў Дубкоў. Часам здавалася, што рызыка прывядзе да дэ-жавю (успомнім “Вітэн”). Аднак атрымалася супрацьлеглая сітуацыя. За 14 секунд да сірэны Чарнейка выбег “1 у 0” і закаціў мяч у пустыя вароты.

Вывадаў напрошваецца некалькі. Каманда можа, каманда жадае, каманда імкнецца. І гэта не застаецца па-за ўвагай заўзятараў. “Гараджан” на трыбунах з кожным матчам усё больш. Іх чуваць яшчэ мацней. Ад каманды за гэта асобны, шчыры рэспект!

Мінск (Мінск) – ВРЗ (Гомель) – 1:3 (0:2)
Мінск. 15 мая. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 19.00. 510 гледачоў.
Суддзі: І.Грыгор’еў (Мінск), А.Грузд (Лагойск). Трэці суддзя: С.Ціхановіч (Мінск). Інспектар: У.Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Астэртах – Зуенак – Сініцкі, Дубкоў – А.Семянюк – Дз.Семянюк (к) – Астэртах;. Запасныя: Чурылін, Падабед, Башлаеў, Колб, Рубніковіч.
ВРЗ: Дзегцярэнка; М.Варонін – Лось – Шыманоўскі – Чарнейка; Матвеенка (к) – Пінчук – Сялюк – Заяц-Маціеўскі; Асіноўскі, Мазной, Мятлушка. Запасныя: Давідовіч, Беразоўскі.
Мячы: 0:1 – Чарнейка (2.05). 0:2 – Дзегцярэнка (13.40). 1:2 – Альшэўскі (25.55). 1:3 – Чарнейка (39.44, у пустыя вароты).
Фалы: 4 – 1, 2 – 4.
Папярэджанні: Вяч.Варонін (5.10, зрыў перспектыўнай атакі), А.Семянюк, Сініцкі (абодва – 5.21), Пінчук (7.31, усе – неспартыўныя паводзіны).

Новости команды

Читайте также

Меню