З 28 па 30 чэрвеня, на базе БДУФК, група слухачоў прайшла курс “Лідэр масавага футбола УЕФА”, дзе вопыт і веды з імі падзялялі інструктары па трэнерскай адукацыі АБФФ: Яўген Саўко, Аляксей Фурса і Ілья Галуза.

Пасля заканчэння навучання дыплом “Лідэр масавага футбола УЕФА” быў уручаны не толькі слухачам з горада Мінска, але таксама і прадстаўнікам Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Сярод новых уладальнікаў дыплома ёсць і “гараджане” Аляксандр Альшэўскі і Андрэй Чурылін.

Практычная частка навучання праходзіла на футбольных палях АБФФ. Таксама варта нагадаць, што дыплом гэтага курса з’яўляецца асновай для атрымання наступнай ступені трэнерскай адукацыі – “Дыплом С – УЕФА”.

Фота: АБФФ

Меню