Казаць пра важнасць першага матча за бронзавыя медалі было залішне. Тым больш, што на памылку права амаль што не было, таму што серыя доўжыцца толькі да дзвюх перамог.
Бескампраміснасць стала адчувацца з першых хвілін.

Першы тайм, нягледзячы на два забітыя “гараджанамі” мячы, быў роўным. Канешне, абодва галы выдаліся на заглядзенне. Спярша Дз.Семянюк ад лініі варот аддаў перадачу на Дубкова, а затым Юрый у касанне прастрэліў на А.Семенюка. Другі мяч стаў следчанне выдатнага розыгрыша свабоднага ўдара – камбінацыю, якую разыгрывалі з шасці метраў выдатна завяршаў Астэртах.
На другі тайм гаспадары выйшлі ўзрушанымі. Яўна не ў планах падапечных Дзмітрыя Некрашэвіча праіграваць у дамашнім паядынку. Гамяльчане адразу пачалі нагнятаць. І забіты мяч на 27-й хвіліне быў лагічным пры развіцці матча. Пачаў галявую атаку Амплееў – ён з сярэдняй дыстанцыі моцна прабіў у штангу, мяч адскочыў да Беланожкі, які ў адно касанне вывеў на завяршэнне Чарніенка – 2:2. Пасля гэтага на пляцоўцы стала горача. На працягу хвіліны арбітры вынеслі тры папярэджанні.
Гульня спынілася і неўзабаве перайшла ў дататковы час. Асноўныя дзеянні развярнуліся ў апошнія тры хвіліны, калі звыклы розыгрыш аута Альшэўскага і Сініцкага завяршыўся цудоўным голам пад перакладзіну. БЧ вымушана была пайсці на рызыку і пачаць галяць з “ганялам”, аднак літаральна праз 17 секунд Дзяніс Семянюк са сваёй паловы трапна прабіў па пустых варота. Ён жа і паставіў кропку за секунду да заканчэнне сустрэчы.

Такім чынам, у выдатным настроі чакаем 1 чэрвеня, калі ў палацы спорта “Уручча” ў 19.00 правядзем другі матч. Чакаем усіх са шчырай падтрымкай!

БЧ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 3:5 (1:2, 2:2)
Гомель. 28 мая. Спорткомплекс “Лакаматыў”. Пачатак у 16.30.
Суддзі: Я.Жалабкоў (Дзяржынскі р-н), А.Машак (Мінск). Трэці суддзя: М.Качэева (Мінск). Інспектар: А.Валатка (Магілёў).
БЧ.: Петухоў; Кніга – Гумянюк – Еўдакімаў – Сілівончык; Чарніенка (к) – Амплееў – Ноўскі – Беланожка. Запасныя: Ахрэменка, Чыпуліс, Ганчароў.
Мінск: Чурылін; Астэртах – Дубкоў – Дз.Семянюк (к) – А.Семянюк; Альшэўскі – Зуенак – Сініцкі – В.Варонін; Колб. Запасныя: Падабед, Антонаў, Крывіцкі, Рубніковіч.
Мячы: 0:1 – А.Семянюк (9.42, пас – Дубкоў). 1:1 – Чарніенка (14.49). 1:2 – Астэртах (15.01, пас – Дз.Семянюк). 2:2 – Чарніенка (26.18, пас – Беланожка). 2:3 – Сініцкі (43.43, пас – Альшэўскі). 2:4 – Дз.Семянюк (44.00, п.в.). 3:4 – Кніга (45.36, пас – Гумянюк). 3:5 – Дз.Семянюк (45.59, пас – Чурылін).
Папярэджанні: Ноўскі (11), Дубкоў, (28), Чарніенка (28), Варонін (29), Гумянюк (46).
Фалы: 3 – 4; 2 – 2.

Новости команды

Читайте также

Меню