1. Главная
  2. Мини-футбол
  3. Пяць футбалістаў «Мінска» выкліканы ў зборную Беларусі

Пяць футбалістаў «Мінска» выкліканы ў зборную Беларусі

Аляксандр Антонаў, Іван Драздоў, Мікіта Крывіцкі, Андрэй Семянюк і Ілля Манаенкаў  выкліканы ў зборную Беларусі для ўдзелу ў таварыскіх матчах са зборнай Расіі.

Падрыхтоўка да гульняў пачнецца з 4 кастрычніка, а самі матчы пройдуць 7 і 8 кастрычніка ў ПС «Уручча».
У суботу пачатак сустрэчы ў 14:00, а ў нядзелю – у 14:30.

У прамым эфіры абодва матчы пакажа тэлеканал Беларусь 5.

Гульня 4-га тура з «Ахоўнай-Дынама» пераносіцца на пазнейшы тэрмін, у сувязі з правядзеннем матчаў зборных.

Новости команды

Читайте также

Меню