У чацвер вечарам у спорткомплексе МАПІД нават прыйшлося адчыняць дзверы на вуліцу – аматараў футзала набілася столькі, што яны стаялі нават за варотамі. Нагода была сур’ёзная – другі матч чвэрцьфінальнай серыі супраць “Вітэна”.

Пачатак для “Мінска” выдаўся так сабе. Ужо на 2-й хвіліне Дубкоў сфаліў на Рабыка, а Лазюк з пенальці лік адкрыў. Праз хвіліну Варонін выдатна прабіў ад правай броўкі пад перакладзіну. Аднак першы тайм быў настолькі эмацыйным, што ўмясціў выдаленне Зуенка і 10-метровы ўдар, які змазаў той жа Лазюк.

Пачатак другога тайма таксама не парадаваў. Ужо праз паўхвіліны Варонін абрэзаўся і вымушаны быў парушыць правілы і атрымаць папярэджанне. Лазюк прамым ударам са штрафнога ізноў вывеў “энергетыкаў” наперад. Пасля гэтага “гараджане” шмат атакавалі пазіцыйна, з сярэдзіны тайма падключалі да атак Антонава. За 2.37 Да заканчэння другога тайма Аляксандр Чэрнік узяў тайм-аут, і ў якасці “ганялы” пачаў выходзіць Дубкоў. І калі гуляць заставалася 46 секунд Андрэй Семянюк вырашыў прабіць з сярэдняй дыстанцыі – 2:2.

Дадатковы час прайшоў у асцярожнай манеры. Было відаць, што каманды згодныя на выпрабаванне лёсам у серыі пенальці. Латарэя зацягнулася. Супернікі прабілі па восем удараў. Перыядычна трэнеры мянялі галкіпераў. У выніку дапамог няшчасны выпадак. Пры шостым удары Чурыліну, які змяніў Антонава па ходу серыі, мяч трапіў у твар. Галкіпер, калі казаць баксёрскай лексікай, трапіў у накдаўн. У вароты вярнуўся Антонаў. І менавіта яго сэйв стаў апошняй кропкай у гэтым супрацьстаянні.

А з Анрэем Чурыліным усё добра. Наш лекар Раман Каражан хутка прывёў яго ў прытомнасць.

З кім гуляць у паўфінале – пакуль невядома. Аднак, якая розніца…

Усіх заўзятараў з перамогай! Вы – наша найлепшая падтрымка!

ПЛЭЙ-ОФ. 1/4 ФІНАЛА (да 2-х перамог). ДРУГІ МАТЧ
МІНСК (Мінск) – ВІТЭН (Орша) – 2:2 (0:0, д. час., 6:5 – пен.)
Мінск. 4 траўня. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 20:00. 580 гледачоў.
Суддзі: М.Дзейкала (Мінск), А.Машак (Мінск), Я.Патапчук (Мінск). Інспектар: У.Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў (Чурылін – на пенальці і на 3-6 пенальці); Альшэўскі – Варонін – Зуенек – Сініцкі; Астэртах – А.Семянюк – Д.Семянюк (к) – Дубкоў; Колб. Запасныя: Рубніковіч, Башлаеў, Падабед.
Вітэн: Эльяшэвіч (Змысля – на 3-8 пенальці); Браднёў – Раговік (к) – Разуванаў – Лазюк; Рабыка – Якубаў – Конаў – Батурын; Балдзін, Яромін.
Мячы: 0:1 – Лазюк (1.58, з пенальці). 1:1 – Вяч.Вароонін (3.12). 1:2 – Лазюк (20.31). 2:2 – А.Семянюк (39.16).
Пасляматчавыя пенальці: 1:0 – Д.Семянюк. 1:1 – Батурын. 2:1 – Альшэўскі. 2:2 – Якубаў. 3:2 –Дз.Семянюк. 3:3 – Лазюк. 3:3 – Вяч.Варонін (Змысля адбіў). 3:4 – Конаў. 4:4 – Дубкоў. 4:4 – Рабыка (штанга). 4:4 – Сініцкі (Змысля адбівае). 4:4 – Раговік (Чурылін адбівае). 5:4 – Астэртах. 5:5 – Яромін. 6:5 – Колб. 6:5 – Браднёў (Антонаў адбівае).
Папярэджанні: Зуенак (1.57, зрыў перспектыўнай атакі), Дубкоў (7.36, грубая гульня), Альшэўскі (13.12 – неспартыўныя паводзіны), Вяч.Варонін (20.30, неспартыўныя паводзіны), Сініцкі (45.26 – грубая гульня) – Браднёў (33.33, грубая гульня).
Выдаленне: Зуенак (13.12 – грубая гульня пасля раней атрыманага папярэджання).
Фалы: 6 – 4, 2 – 2.
Лепшыя гульцы матча: Андрэй Чурылін – Руслан Лазюк.
Вынік серыі: Мінск – Вітэн – 2-0.

Новости команды

Меню