У рэгулярным чэмпіянаце “Мінск” ужо не зменіць сваю пятую пазіцыю. Аднак у гульнявым тонусе напярэдадні плэй-оф заставацца неабходна. Пра гэта разумеюць і трэнеры, і гульцы.

Аднак для “Барысава-900”, які ўсімі намаганнямі прагне трапіць у васьмёрку мацнейшых, кожны матч як апошні. Магчыма, на пачатку сустрэчы “гараджане” не падстроіліся пад спецыфічнае пакрыццё барысаўскага ФАЦа. Магчыма, меркавалі прыберагчы сябе. Адным словам, першы тайм не атрымаўся. Прапусцілі ўжо на самым старце, а першы тайм завяршылі пры “-2”.

Аднак другая палова матча атрымалася значна лепшай. І ў апошняй чвэрці атрымалася лік зраўняць. Канешне, хацелася б больш, аднак на дадзеным этапе важней захаваць сябе ад пашкоджанняў і падыйсці да плэф-оф у найлепшым стане. Дадаткова адзначым, што галявы дубль дазволіў Арцёму Зуенку трапіць у тройку лепшых снайпераў чемпіяната.

У наступным туры прымаем “Дарожнік”, для якога кожны матч каштоўны. Чакаем заўзятараў на трыбунах у пятніцу, а 18 гадзіне.

БАРЫСАЎ-900 – МІНСК – 3:3 (3:1)

8 красавіка. Барысаў. Фізкультурнааздараўленчы цэнтр. 200 гледачоў.

Суддзі: Антон Ждановіч, Марыя Качэева (Минск).

Барысов-900: Быкоўскі; Счасны – Крывіцкі – Манаенкоў – Драздоў, Дзедавец – Торап – Свірыдзенка – Афонін, Куртаў. Запасные: Саргсян, Гайдук, Ивашкевіч, Вандзяйла.

Мінск: Антонаў; Рубніковіч – А.Семянюк – Астэртах – Дз.Семянюк, Альшэўскі– Зуенак – Сініцкі, Колб, Башлаеў. Запасные: Чурылін, Падабед, Жамкачан, Дубкоў.

Галы: 1:0 – Крывіцкі (1.17). 1:1 – Зуенак (2.19). 2:1 – Крывіцкі (6.18). 3:1 – Куртаў (9.03). 3:2 – Зуенак (31.20). 3:3 – Дз.Семянюк (32.24).

Папярэджанні: Драздоў (4.56), А.Семянюк (22.27).

Фалы: 3 –5; 2 – 6.

Новости команды

Читайте также

Меню