1. Главная
  2. Мини-футбол
  3. Перамагаем у другім матчы з «Дарожнікам» і праходзім у паўфінал!

Перамагаем у другім матчы з «Дарожнікам» і праходзім у паўфінал!

“BYNEX – КУБАК БЕЛАРУСІ ПА МІНІ-ФУТБОЛУ” 1/4 ФІНАЛА. АДКАЗНЫ МАТЧ
ДАРОЖНІК (Мінск) – Мінск (Мінск) – 0:1 (0:0)
Мінск. 30 снежня. СК МАПІД. Пачатак у 17-й гадзіне. 140 гледачоў.
Суддзі: А.Валынец (Орша), В.Вярковіч (Мінск). Трэці суддзя: А.Грузд (Лагойск).
Інспектар: М.Дэйкала (Мінск).
Дарожнік: Швайба (к); Цвірко – Івашка – Ціткоў – Грыцук; Манюкоў – Асмалоўскі – Цітко – Скварчэўскі; Андрыеўскі. Запасныя: Раманенка (вр.), Арэшкаў, Лушкоўскі, Арт.Свірыдовіч.
Мінск: Антонаў; А.Семянюк – Манаенкаў – Д.Семянюк (к) – Драздоў; Альшэўскі – Вяч.Варонін – Беланожка – Чыжык; Хамутоўскі. Запасныя: Чурылін (вр.), М.Падабед (вр.), М.Крывіцкі, Рубніковіч.
Мяч: 0:1 – Манаенкаў (40, пас – Альшэўскі, 5х4).
Папярэджанні: Манюкоў (4, зрыў перспектыўнай атакі), Швайба (7, дэманстрацыя нязгоды), Андрыеўскі (18, зрыў перспектыўнай атакі), Грыцук (26, затрымка саперніка рукамі).
Фолы: 3 – 4, 4 – 2.
Лепшыя гульцы матча: Павел Швайба – Аляксандр Антонаў.
Вынік першага матча: Мінск – Дарожнік – 5:0.

У 1/2 згуляем супраць аршанскага “Вітэна” ў суботу, 13 студзеня, у Магілёве.

Новости команды

Читайте также

Меню