“Мінск” у выдатным стылі завяршыў серыю хатніх матчаў у рэгулярным чэмпіянаце. Нагледзячы на тое, што каманда выдатна разумее, што ўжо яе месца ў табліцы вызначана, хлопцы выдалі цудоўны паядынак, які завяршыўся буйной перамогай над “Дарожнікам”.

Невялікі задзел у лікі удалося зрабіць да перапынку. А вось у другім тайме перавага над супернікам была пераканаўчай. Бліжэй да сярэдзіны тайма за тры хвіліны атрымалася забіць тройчы.

Асабліва прыгожым атрымаўся першы мяч Сініцкага – пасля перадачы Альшэўскага Сяргей, стоячы спінаю да варот пяткай забіў у “дзявятку”. Без перабольшання, такі гол варты “YouTube”.

Далей “Дарожнік” пачаў падключаць да атак Напорка, які змяніў у варотах Шчарбачэню, але базбегнуць яшчэ некалькіх прапушчаных мячоў не атрымалась.

Такім чынам, “Мінск” рэгулярны чэмпіянат праз тыдзень матчам супраць БЧ. Вынік паядынка будзе мець важнае турнірнае значэнне ў першай чацверцы.

МІНСК – ДАРОЖНІК (Мінск) – 7:1 (2:1)
Мінск. 14 сакавіка. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 18.00. 250 гледачоў.
Суддзі: А.Грузд (Лагойск), В. Паўлюць (Гродна). Інспектар: В. Ракуцкі (Мінскі р-н).
Мінск: Антонаў (Падабед, 27.01); Варонін – Зуенак – Альшэўскі – Сініцкі; Колб – Д.Семянюк (к) – Астэртах – Рубніковіч; Башлаеў. Запасныя: Чурылін, Дубкоў, Жамкачан.
Дарожнік: Шчарбачэня (Напорка, 27.01); Кудрыцкі – Дунаеў – Цітко – Скварчэўскі; Цвірко – Лямешка – Андрыеўскі – Ціткоў; Арэшкаў. Запасныы: Швайба (к).
Мячы: 1:0 – Варонін (5.34). 1:1 – Ціткоў (17.37). 2:1 – Астэртах (18.49). 3:1 – Рубніковіч (26.11). 4:1 – Сініцкі (28.41). 5:1 – Варонін (29.16). 6:1 – Сініцкі (34.21). 7:1 – Зуенак (37.41).
Папярэджанні: Лямешка (15.02, неспартыўныя паводзіны), Ціткоў (27.01, неспартыўныя паводзіны).
Фалы: 5 – 3; 2 – 4.

Новости команды

Читайте также

Меню