Першы тайм супраць “Барысава-900” атрымаўся. Ужо ў пачатку тайма “Мінск” спакойна мог абазначыць сваё прыясходства. Аднак выдатна граў у рамцы Вячаслаў Быкоўскі, які здзейсніў некалькі неверагодных сэйваў. Тым не меньш, на прапынак “гараджане” пайшлі ў стане пераможцаў. Пры роўнай гульні сваё слова сказаў Дубкоў, які пры розыгрышы вуглавога трапна прабіў пад перакладзіну. Аднак пасля перапынку ў хуткім часе старэйшы з братоў Крывіцкіх Мікіта выраўняў становішча.

Надалей матч праходзіў у сумбурным ключы. Другі тайм абсалютна не уразіў з боку абедзвюх каманд. Гульня ішла да апошняй памылкі ў абароне. І яе дапусцілі барысаўчане. Гэта падцвердзілі і абодва трэнеры каманд.

Рашаючы мяч забіў Андрэй Семянюк, які “качнуў” галкіпера суперніка. Аднак у гэтым моманце важна адзначыць сваечасовую перадачу Сяргея Сініцкага, які пакінуў за спінаю двух супернікаў. Перамога аказалася значнай і неабходнай!

МІНСК (Менск) – БАРЫСАЎ-900 (Барысаў) – 3:2 (2:1)
Мінск. 26 лістапада. Спарткомплекс МАПІД. Пачатак у 17.30. 220 гледачоў.
Суддзі: П. Шупілаў (Баранавічы), А. Бабіч (Гродна). Інспектар: У. Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Вяч.Варонін – Сініцкі – Зуёнак; Астэртах – А.Семянюк – Дз.Семянюк (к) – Дубкоў. Запасныя: Чурылін, Падабед, Колб, Жамкачан, Рубніковіч.
Барысаў-900: Быкоўскі; Гайдук (к) – Манаенкаў – Яраш – Крывіцкі; Дзедавец – Афонін – Куртаў – Ал.Якубаў; Шутко, Івашкевіч. Запасныя: Кудзі, Шчасны, Баравікоў.
Мячы: 0: 1 – Манаенкоў (5). 1:1 – Дз. Семянюк (13). 2:1 – Дубкоў (20). 2:2 – Крывіцкі (24). 3:2 – А. Семянюк (39).
Папярэджання: Манаенкоў (14, затрымка суперніка), Куртаў (15, няправільная замена), Афонін (16, дэманстрацыя нязгоды) – Альшэўскі (17, зрыў перспектыўнай атакі), Дз. Семянюк (25, затрымка суперніка).

Новости команды

Меню