МФК “Мінск” зрабіў першы крок у розыгрышы Кубка Беларусі. На шляху ў стадыі 1/16
фінала стаяў аматарскі клуб “Хмель” з Віцебска.
Трэба адзначыць, што нягледзячы на статус суперніка, “гараджане” аднесліся да яго з усёй
сур’ёзнасцю. Тым больш, што хлопцы разумелі: пасля некалькіх не вельмі ўдалых гульняў
трэба было рэабілітавацца перад заўзятарамі. Адпаведна, казаць пра неданастрой было
недарэчна.
Пасля некалькіх змен “гараджане” асвоіліся і пайшлі ў наступленне. І літаральна на
працягу шасці хвілін у сярэдзіне тайма забілі чатыры мячы і тым самым забяспечылі
выхад у 1/8 фінала Кубка.
У другой палове трэнерскі штаб даў згуляць усім ігракам. А упэненая перамога стала
прыемным падарункам нашаму галкіперу Кірылу Падабеду, які ў дзень матча адзначыў
Дзень народзінаў.
ХМЕЛЬ (Віцебск) – МІНСК (Мінск) – 1:7
Лужэсна (Вітебскі р-н). 6 лістапада. Спорткомплекс Віцебскага кадзетскага вучылішча.
Пачатак а 14.00. 100 гледачоў.
Суддзі: А.Ждановіч (Мінск), А.Валынец (Орша).
Хмель: Кандраценка; Мялешка (к) – Фадзееў – Пляхневич – Писталенка; Варанькоў,
Харчанка, Драздоў, Клопаў, Куркін, Фамін, Цішкін.
Мінск: Падабед (Антонаў, 32; Чурылін, 38); Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі;
Дубкоў – Астэртах – Д.Семянюк (к) – А.Семянюк; Колб, Жамкачан, Рубніковіч.
Мячы: 0:1 – Вяч.Варонін (6). 0:2 – А.Семянюк (9). 0:3 – А.Семянюк (12). 0:4 – Зуенак
(12). 0:5 – Д.Семянюк (24). 0:6 – Зуенак (26). 1:6 – Фамін (30). 1:7 – А.Семянюк (38).
Папярэджанні: Жамкачан (20, грубая гульня).
Фалы: 1 – 5, 2 – 2

Новости команды

Читайте также

Меню