У мінулыя выхадныя прайшлі два таварыскія матчы зборных Беларусі і Расіі. Абодва матчы завяршыліся перамогай расійскай каманды: 7 кастрычніка з лікам 0:6 і 8 кастрычніка з лікам 3:2.
У складзе беларускай каманды ў абодвух матчах выступілі гараджане: варатар Аляксандр Антонаў, а таксама Андрэй Семянюк, Ілья Манаенкаў, Мікіта Крывіцкі і Іван Драздоў.
Трэба адзначыць, што Мікіта Крывіцкі і Іван Драздоў дэбютавалі за зборную Беларусі ў суботу, 7 кастрычніка.
У другім матчы Андрэй Семянюк забіў гол на 11-й хвіліне, пас аддаў Ілля Манаенкаў.
На 17-й хвіліне беларуская каманда атрымала 6-ы фол, але варатар Аляксандр Антонаў змог выратаваць вароты.