1. Главная
  2. Мини-футбол
  3. Прадуктыўны абмен вопытам з Арцёмам Радзьковым

Прадуктыўны абмен вопытам з Арцёмам Радзьковым

На працягу мінулага тыдня ў гасцях у «Мінска» быў вядомы беларускі футбаліст, 6-разовы чэмпіён краіны ў складзе БАТЭ, былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, майстар спорту міжнароднага класа Арцём Радзькоў.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ён стаў трэнерам і ў 2022 годзе атрымаў прызнанне найлепшага трэнера чэмпіяната Беларусі. Тады Арцём узначальваў «Іслач».
Нядаўна спецыяліст атрымаў трэнерскую ліцэнзію PRO і для свайго далейшага трэнерскага развіцця вырашыў ўкараняць у трэніровачны працэс элементы падрыхтоўкі зальных футбалістаў.
У выніку на працягу тыдня Арцём Аляксандравіч цесна кантактаваў з трэнерскім штабам нашай каманды. Калегі дзяліліся адзін з адным ведамі і метадычнымі напрацоўкамі. Абмен вопытам і абмеркаванне новых ідэй у арганізацыі трэніровачнага працэсу былі вельмі прадуктыўнымі.
Мы шчыра дзякуем Арцёму за яго адкрытасць і адданасць футболу. І з упэўненасцю заяўляем, што «Мінск» набыў яшчэ аднаго сябра, заўзятара, надзейнага партнёра і дарадцу.

Новости команды

Читайте также

Меню