Пра першы паўфінальны матч супраць ВРЗ варта проста забыць. У каманды не пайшла гульня з першых хвілін.

Па-добраму, кожны з гульцоў павінен разабраць свае хібы – а іх у матчы было столькі, што хапіла б на ўвесь сезон. Што-што, а корпацца ў разборы дадзенага матча трэнерам абсалютна не варта. Такія правалы, якія не паддаюцца разуменню могуць здарыцца з кім заўгодна. Не час пасыпаць галаву попелам. Няхай у гэты вечар у суперніка заляцела ўсё, што толькі можна. Тым больш, мы гулялі без трох байцоў асноўнага складу – Зуенка, Сініцкага і Вароніна. Іх адназначна не хапіла. І будзем разважаць філасофскі: магчыма, добра, што іх адсутнасць прыйшлася на выязны паядынак.

“Гараджане”! Ай да ў панядзелак на МАПІД. Балюча ўшчэплены “Мінск” у поўным складзе настроены рашуча. Даём зверханшлаг!

ВРЗ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 9:1 (6:1)
Гомель. 11 мая. Спорткомплекс “Лакаматыў”. Пачатак у 19.30. 670 гледачоў.
Суддзі: Ул.Жолудзеў (Шклоў), А.Аўрамаў (Магілёў). Трэці суддзя: А.Усцюжанін (Гомель). Інспектар: А.Алейнікаў (Мінск).
ВРЗ: Дзегцярэнка (32, Давідовіч); М.Варонін – Лось – Шыманоўскі – Чарнейка; Мацвеенка (к) – Пінчук – Сялюк – Заяц-Маціеўскі; Асіноўскі, Мазной, Мятлушка, Беразоўскі.
Мінск: Антонаў (37, Падабед); Дубкоў – А.Семянюк – Дз.Семянюк (к) – Башлаеў; Альшэўскі – Астэртах – Колб – Рубніковіч. Запасныя: Чурылін , Жамкачан.
Мячы: 1:0 – Шыманоўскі (2). 2:0 – Пінчук (7). 3:0 – Пінчук (11). 4:0 – Мацвеенка (12). 4:1 – Дз.Семянюк (15). 5:1 – Заяц-Маціеўскі (18, пас-Мацвеенка). 6:1 – Дзегцярэнка (20). 7:1-Заяц-Маціеўскі (36). 8:1-Заяц -Маціеўскі (37). 9:1 – Беразоўскі (39).
Фолы: 0 – 2, 1 – 3.

Новости команды

Читайте также

Меню