Стартавы матч сезона ў «Мінска» больш чым атрымаўся. На самай спецыфічнай пляцоўцы ў Светлагорску хлопцам удалося здабыць перамогу над ЦКК. Прычым атрымалася гэта зрабіць у эфектным стылі. «Гараджане» перманентна нагняталі з першых хвілін і пры гэтым своечасова ўступалі ў барацьбу пры абароне, тым самым дапамагаючы ліквідаваць небяспечныя ўдары ад варот Чурыліна. Разгром гаспадароў пачаўся на 6-й хвіліне, калі за шэсць метраў ад варот забіў Дзяніс Семянюк. На 15-й хвіліне пасля ўдара Дубкова галкіпера светлагорцаў дэзарыентаваў рыкашэт ад Лебедзева. Праз хвіліну пры розыгрышы аўту з сярэдняй дыстанцыі магутна і прыцэльна прабіў Зуёнак. Кропку ў першым тайме вывераным ударам з вострага вугла паставіў Вячаслаў Варонін. Адразу пасля перапынка Дзяніс Семянюк аформіў дубль, і такім чынам «чырвона-сінія» дагульвалі матч у спакойным, мерным рэжыме.

У наступную суботу запрашаем на Мінскае дэрбі супраць “Аховы-Дынама». Пачатак матча ў 13.00.

ЦКК (Светлагорск) — Мінск (Мінск) — 0:5 (0:4)

Светлагорск. 17 верасня. Спартыўная зала ДЗЮСШ-2. Пачатак у 16.00. 83 гледача.

Суддзі: В. Кунцэвіч (Ратамка), А. Грузд (Лагойск). Інспектар: С. Цыбульскі (Смалявічы).

ЦКК: Пазняк; Іваніцкі — Згурскі — Шчэрбін — Пугач; Цімашэнка (к) — Купчык — Туз — Губко; Лебедзеў, Белы, Шакура. Запасныя: Бабруйко (вр.), Воўкаў.

Мінск: Чурылін (Падабед); Альшэўскі — Вяч.Варонін — Зуёнак — Сініцкі; Дубкоў — Астэртах — А.Семянюк — Д. Семянюк; Жамкачан. Запасныя: Антонаў (вр.), Рубніковіч, Навумовіч.

Мячы: 0:1 — Д. Семянюк (6). 0: 2 — Лебедзеў (15, у свае вароты). 0: 3 — Зуёнак (17). 0: 4 — Вяч.Варонін (20). 0: 5-Д. Семянюк (21).

Папярэджання: Шчэрбін (16, зрыў перспектыўнай атакі) — Вяч.Варонін (12, грубая гульня).

Фалы: 5-4, 2-2.

Новости команды

Читайте также

Меню