Чарговае выпрабаванне для “Мінска” ізноў было сур’езным. На чарзе была “Сталіца”, якая з’яўляецца дзейнічым чэмпіёнам краіны.

У першым крузе “гараджане” ўпусцілі перамогу, хаця тройчы вялі ў ліку. У дадзеным матчы прыйшлося выступаць без двух трэнераў – Аляксанд Чэрнік і Ігар Федарынчык знаходзяцца ў складзе юнацкай зборнай Беларусі ў Партугаліі. Такім чынам, кіраваў камандай Уладзімір Левус, які доўгі час узначальваў “Сталіцу” і прывеў каманду да першага чэмпіёнства.
Як і чакалася, сустрэча з першых хвілін атрымалася надзвычай захапляльнай. Тэмп каманды задалі максімальна высокі. Першымі пачалі рызыкаваць “гараджане”. Але першае падключэннне Антонава завяршылася ўзяццем варот гаспадароў – Лавор трапіў у пустыя вароты. Аднак праз 37 секунд Астэртах выдатным пасам знайшоў Андрэя Семянюка, які развярнуў Козела і трапна прабіў над Трафімовічам.

Другі тайм яшчэ больш падзавёў заўзятараў. Момантаў хапала ў абодзввух каманд. Аднак пастаянна падводзіла выканаўчае майстэрства. Тым не меньш, ніч’ю можна занесці сабе ў рахунак, бо пасля паражэння ад ВРЗ варта было не прайграць.

“Мінск” працягвае захоўваць пятую пазіцыю, трошку адпачне ў наступным туры, а потым адбудзецца выезд да “Барысава-900”.

МІНСК (Мінск) – СТАЛІЦА (Мінск) – 1:1 (1:1)
Мінск. 25 сакавіка. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 14.00.
Суддзі: І. Грыгор’еў (Мінск), А. Валынец (Орша). Інспектар: В. Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Зуёнак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Дубкоў – Астэртах – А. Семянюк – Д.Семянюк (к). Запасныя: Чурылін, Падабед, Навумовіч, Колб, Рубніковіч.
Сталіца: Трафімавіч; Гарбенка – Маргаран – Піскун – Маргаран; Эдзімар – Козел (к) – Умпіровіч – Ос іпаў; Чыбісаў. Запасныя: Лукша, Кірдзей.
Мячы: 0:1 – Лавор (4.33). 1:1 – А.Семянюк (5.10, пас – Астэртах).
Папярэджанні: Астэртах (3, зрыў перспектыўнай атакі), Вяч. Варонін (28, затрымка часу), Эдзімар (40, несаблюдзенне 5-метровай адлегласці).
Фалы: 3 – 0; 2 – 2.

Новости команды

Читайте также

Меню