У суботу, 23 верасня, «гараджане» прадэманстравалі ўпэўненую гульню ў другім туры «Чэмпіяната Беларусі па міні-футболе» супраць гомельскай БЧ і здабылі перамогу з вынікам 4:2. Ніжэй можна знайсці пратакол гульні і відэазапіс матча.
2 тур. Мінск (Мінск) – БЧ (Гомель) – 4:2 (3:0)
Мінск. 23 верасня. Спарткомплекс МАПІД. Пачатак а 14.30. 400 гледачоў.
Суддзі: А.Паўлюць, С.Тумкевіч (абодва – Гродна). Трэці суддзя: Я.Патапчук (Мінск). Інспектар: С.Цыбульскі (Смалявічы).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – М.Крывіцкі – Беланожка – Чыжык; Драздоў – А.Семянюк – Манаенкаў – Д.Семянюк (к); Рубніковіч. Запасныя: Чурылін (вр.), М.Падабед (вр.), Жамкачан, Мількота.
БЧ: Петухоў; Кускоў (к) – Гумянюк – Кніга – Чорны; Ноўскі – Еўдакімаў – Асіноўскі – Кандратовіч; Сілівончык, Пераміцін. Запасныя: Чыпуліс (вр.), Крукаў, Кудрыцкі.
Мячы: 1:0 – Беланожка (13, пас – А.Семянюк). 2:0 – А.Семянюк (15, пас – Альшэўскі). 3:0 – М.Крывіцкі (16, пас – Драздоў). 4:0 – Чыжык (22, пас – Беланожка). 4:1 – Еўдакімаў (23, пас – Асіноўскі). 4:2 – Чорны (36, пас – Кніга, 5х4).
Папярэджанні: Альшэўскі (17, дэманстрацыя нязгоды), М.Крывіцкі (27, затрымка суперніка), Манаенкаў (32, дэманстрацыя нязгоды) – Ноўскі (16, штуршок суперніка), Кніга (31), Гумянюк (25) (абодва – дэманстрацыя нязгоды).
Заўвага ў пратаколе. За выхад на пляцоўку і дэманстрацыю нязгоды папярэджанне атрымаў галоўны трэнер “Мінска” А.Чэрнік (27-я мін.).
Фолы: 4 – 4, 5 – 5.
Лепшыя гульцы матча: Аляксандр Альшэўскі – Максім Еўдакімаў