Калі не браць у разлік гульні плэй-эфф, “Мінск” быў блізкі да перамогі над “Сталіцай” на чужой пляцоўцы як ніколі раней. Так, у мінулым сезоне не утрымалі дома пераможны лік і згулялі дома 3:3. З такім жа лікам згулялі ў суботу ва Ўручча.

З аднаго боку ніч’я з’яўляецца добрым вынікам і планамерным ростам каманды пры суперніцтве з сур’ёзнымі камандамі. А з другога – крыўдна выпусціць з рук перамогу, калі тройчы вядзеш па ходу сустрэчы.

Пра тое, што ў “Сталіцы” былі сур’езныя праблемы з саставам, было вядома даўно. Дастаткова сказать, што нават сам галоўны трэнер Аляксандр Чыбісаў быў у асноўным складзе. Таксама свой шанец атрымалі маладыя гульцы Дзмітрыеў, Лосік і Шышкін.

Аднак гэтыя абставіны мінімальна турбавалі “гараджан”. З першых хвілін падапечныя Аляксандра Чэрніка пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы. І неўзабаве забілі першымі. Пры розыгрышы штрафнога капітан Дзяніс Семянюк апынуўся ва удалай пазіцыі і трапна згуляў пры дабіванні. Другі мяч аказаўся на рахунку Дубкова, які хладнакроўна прамым ударам са штрафного “прашыў” усю каманду суперніка.

У сярэдзіне другога тайма гаспадары пачалі дзейнічаць у фармаце “5х4”. Разыгрывалі мяч даволі доўга, пакуль не вывелі на завяршэнне Піскуна, які аформіў дубль у вароты былога клуба. Аднак праз хвіліну Зуёнак пасля ювелірнай перадачы Альшэўскага ў трэці раз вывеў “Мінск” наперад. Але кропку ізноў пры гульні з “ганялам” паставіў Умпіровіч, які неверагодным ударам у “дзявятку” з 15 метраў у чарговы раз лік зраўняў.

Такім чынам, “Мінск” не перамагае ў трэцім матчы запар, але пры гэтым працягвае знаходзіцца ў васьмерцы мацнейшых. Пры гэтым адзначым, што каляндар для “гараджан” у апошнія тыдні быў найскладаным — “Вітэн”, “ВРЗ” і “Сталіца”.

Наступны тур каманда прапускае, таму ёсць магчымасць перавесці дух і падрыхтавацца да наступных паядынкаў.

СТАЛІЦА (Мінск) – МІНСК (Мінск) – 3:3 (1:2)
Мінск. 12 лістапада. Палац спорта “Уручча”. Пачатак у 13.00. 350 гледачоў.
Суддзі: І. Грыгор’еў (Мінск), В. Паўлюць (Гродна). Інспектар: В. Леўчанка (Мінск).
Сталіца: Трафімавіч (Лукша, 21); Шчэрбіч (к) – Умпіровіч – Ісламаў – Швядко; Чыбіўсаў, Піскун, Дзмітрыеў, Лосік, Шышкін. Запасныя: Гарбенка, Маргаран.
Мінск: Чурылін; Альшэўскі – Зуёнак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Дубкоў – Астэртах – А. Семянюк – Д.Семянюк (к). Запасныя: Антонаў, Падабед, Жамкачан, Колб, Рубніковіч.
Мячы: 0:1 – Д.Семянюк (9). 1:1 – Піскун (13). 1:2 – Дубкоў (17, са штрафнога). 2:2 – Піскун (31). 2:3 – Зуёнак (32). 3:3 – Умпіровіч (37).
Папярэджанні: Швядко (5, затрымка суперніка), Шчэрбіч (10, грубая гульня), Чыбісаў (17, дэманстрацыя нязгоды), Піскун (32, зацягванне гульні), Шышкін (39, затрымка суперніка рукамі).
Фалы: 5 – 3, 3 – 3.

Новости команды

Читайте также

Меню