Для ўдзелу ў падрыхтоўцы да адборачных матчаў чэмпіяната Свету на збор Нацыянальнай зборнай выкліканы 17 футбалістаў. Сярод іх на спартыўна-аздараўленчай базе “Ратамка” з 23 лютага падрыхтоўку пачнуць і прадстаўнікі “Мінска”: галкіпер Андрэй Чурылін, Аляксандр Альшэўскі, Юрый Дубкоў, Арцём Зуёнак і Андрэй Семянюк.
Зборнай Беларусі чакаюць матчы супраць зборных Літвы (1 і 4 сакавіка) і Партугаліі (7 сакавіка). Усе матчы адбудуцца ў Ерэване. Нагадаем, што ў первым матчы групавога этапа беларусы прайгралі Партугаліі (3:5).