Апошні матч паўфінальнай стадый прыцягваў да сябе ўвагу ўсяго беларускага футзала. І гэта не дзіўна, бо ВРЗ жадала аднавіць рэкорд па выхадах у фінал запар, а нашы хлопцы марылі палепшыць мінулы вынік. Аднак мару прыйшлося адкласці.

ВРЗ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 6:3 (2:2)
Гомель. 25 мая. Палац гульнявых відаў спорта. Пачатак у 18.30.
Суддзі: А.Валынец (Орша), А.Аўрамаў (Магілёў). Трэці суддзя: А.Кошалеў (Мінск). Інспектар: А.Алейнікаў (Мінск).
ВРЗ: Дзегцярэнка; М.Варонін – Лось – Шыманоўскі – Чарнейка; Мацвеенка (к) – Пінчук – Сялюк – Заяц-Маціеўскі; Мятлушка, Асіноўскі, Мазной, Беразоўскі Запасны: Давідовіч.
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Зуенак – Сініцкі – В.Варонін; Астэртах – Дубкоў – Дз.Семянюк (к) – А.Семянюк; Крывіцкі. Запасныя Чурілін, Падабед, Рубніковіч, Башлаеў, Колб.
Мячы: 1:0 – Лось (5.14, пас – М.Варонін). 1:1 – Сініцкі (6.51, пас – Альшэўскі). 1:2 – Сініцкі (16.12, пас – Альшэўскі). 2:2 – М.Варонін (19.52). 3:2 – Заяц-Маціеўскі (20.37, пас – Пінчук). 4:2 – Шыманоўскі (21.26). 5:2 – Сялюк (34.18, пас – Заяц-Маціеўскі). 5:3 – А.Семянюк (35.08, пас – Дубкоў). 6:3 – Заяц-Маціеўскі (38.18).
Фалы: 1 – 4; 5 – 2.

Як і ў мінулым гомельскім матчы, першымі забілі гаспадары – Макс Варонін з аута вострай перачай знайшоў Лося, які прабіў у дальні “ніз”. Аднак праз паўтары хвіліны Сініцкі пасля вертыкальнай перадачы са свёй паловы ад Альшэўскага ў касанне пераправіў мяч у дальні ніжні вугал. На 17-й хвіліне Альшэўскі з Сініцкім вадалі чарговы шэдэўр. Аднак за восем секунд да перапынка прапусцілі ў раздявальню, не дагледзўшы ў штрафной пляцоўцы Вароніна.

Пачатак другой паловы наогул збіў з панталыку хлопцаў. Меньш за хвіліну гульнявога часу спатрэбілася ВРЗ, каб адчуць сябе ўпэнена. Па-сутнасці, у другі тайме гаспадары трымалі гульню. Пяты мяч Селюка прымусіў “гараджан” узяць тай-аут. Гульня з пятым палявым хутка пачала атрымлівацца. Аднак пасля гола Андрэя Семенюка ўжо “вагонабудаўнікі” граматна ўзялі тайм-аут, перабудаваліся і ў канцоўцы давялі справу да упэўненай перамогі.

“Мінск” віншуе ВРЗ з выхадам у фінал і дзякуе за цудоўную і эмацыйную серыю.

Заўзятары! Вы – лепшыя! Да сустрэчы на наступных гульнях!

Новости команды

Читайте также

Меню