Пасля не зусім удалага ўдзелу ў Кубке Беларусі “Мінск” вярнуўся ў гульню і распачаў другі круг чэмпіяната краіны. Супернік быў з ліку няпростых (а такіх цяпер не бывае апрыоры) – светлагорскі ЦКК. Супрацьстаянне было важна выйграць, таму што каманды знаходзяцца побач у турнірнай табліцы. Адпаведна, і настрой быў высокім у абодвух бакоў.

У “Мінска” адсутнічалі Юрый Дубкоў (дыскваліфікацыя) і Мікіта Жамкачан (траўма). Абодва гульцы з’яўляюцца важнымі “вінцікамі” ў структуры гульні “гараджан”, таму трэнерскаму штабу прыйшлося шукаць выйсце з сітуацыі.

Выйсце знайшлося, і даволі лёгка. Аднак, як заўжды апошнім часам, “гараджане” ступалі ў гульню цяжка. Больш за тое, маглі першымі і прапусціць – Лебедзеў на 3-й хвіліне замыкаў закід Пазняка, але Антонаў перавёў мяч на вуглавы. Праз некалькі дзясяткаў секунд выдатны момант меў Андрэй Семянюк – удар на сябе ўзяў Згурскі. І ўсё ж такі перавага “Мінска” адчувалася. Яна дала пра сябе ведаць у другой палове першага тайма, калі на працягу сямі хвілін гаспадары забілі тройчы. Мяч ЦКК стаў, хутчэй, недарэчнасцю – Анрэй Семянюк і Антонаў не разабраліся паміж сабой, таму і артымаўся аўтагол.

Пачатак другога тайма раставіў усе кропкі над “і”. Гэты арэзак стаў бенефісам Сяргея Сініцкага, які забіў два выдатных мячы. Першы з іх – спінаю да варот, пяткай, у падзенні, пасля іскрамётнай перадачы Альшэўскага – проста павінен стаць не толькі стаць лепшым у туры, але і прэтэндаваць на лепшы гол сезона. А далей ЦКК проста “пасыпалася”. Праз тры з паловай хвіліны пасля пачатка другога тайма гульня была вырашана.

Рухаемся далей, працягваем прэтэндаваць на месца ў першым кварцеце і чакаем сустрэчы супраць “Аховы-Дынама”.

Мінск – ЦКК (Светлагорск) – 6:1.
Мінск. 21 студзеня 2023 г. Спорткомплекс МАПІД.
Суддзі: Ігар Грыгор’еў (Мінск), Анатоль Валынец (Орша). Інспектар: Уладзімір Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў (Чурылін, 36.00; Падабед, 38.57); Варонін – Зуенак – Альшэўскі – Сініцкі; Астэртах – А.Семянюк – Д.Семянюк (к) – Колб; Рубніковіч, Мількота. Запасны: Навумовіч.
ЦКК: Пазняк (Бабруйко, 38.57); Лебядзенка – Туз – Цішкевіч – Згурскі; Лебедзеў – Губко – Шатаў – Пугач; Курскі. Запасны: Бакееў.
Мячы: 1:0 – А.Семянюк (10.28). 2:0 – Зуенак (15.53). 3:0 – А.Семянюк (17.50). 3:1 – Д.Семянюк (18.26, аўтагол). 4:1 – Сініцкі (21.00). 5:1 – Колб (21.55). 6:1 – Сініцкі (23.30).
Фалы: 4 – 2; 2 – 3.
Папярэджанні: А.Семянюк (зрыў перспектыўнай атакі, 7.11), Рубніковіч (грубая гульня, 32.55) – Лебядзенка (грубаягульня, 10.11), Цішкевіч (несаблюдзнне 5-метровага растаяння, 32.55).
Выдаленне: Пазняк (Лішэнне яўнай магчымасці забіць гол, 38.57).

Новости команды

Читайте также

Меню