Паядынак трэцяга тура ў “Мінска” адназначна не атрімаўся. “УСС-Дынама” ўзяло рэванш за паражэнне ў плэй-офф у мінулым чэмпіянаце, калі “гараджане” перамаглі гродзенцаў у серыі за бронзавыя медалі.

Дарэчы, тады Аляксандр Чэрнік адначаў, што ў гродзенскай зале каманда адчувае сябе дыскамфортна. Так атрымалася і на гэты раз. Першы мяч прапусцілі ўжо праз 1.15 пасля стартавага свістка – Крэмко замкнуў штангу пасля прастрэла Носаля. Затым выдатна разыгралі штрафны Коўшыкаў і Штыбегаў, а пад канец тайма на дабіванні самым растаропным аказаўся Крэмко, які аформіў дубль. Пры гэтым адзначым, што ў складзе гаспадороў пляцоўкі выдатна дзейнічаў галкіпер Страмілаў.

Другі тайм у каманды так сама ў плане выніку не атрымаўся. Увесь час хлопцы спрабавалі адыграцца. У канцы матча гулялі з “ганялай”, аднак двойчы прапусцілі ў пустыя вароты. Такім чынам на непрадказальнай пляцоўцы ў Гродна здарылася першае ў гэтым сезоне паражэнне з непрыемным лікам. Аднак мы дзякуем нашым хлопцам за праяўлены характар і жадаем перамог у наступных матчах.

А прыхільнікаў мы запрашаем у суботу у спорткомплекс МАПІД, дзе каманда Аляксандра Чэрніка будзе прымаць “Дынама-БНТУ”. Пачатак гульні ў 14.00. Чакаем усіх сяброў для падтрымкі каманды. Да сустрэчы.

УУС-ДЫНАМА (Гродна) – МІНСК (Мінск) – 5:0 (3:0)
Пачатак у 19.00. 123 гледача.
Суддзі: А.Грузд (Лагойск), С.Ціхановіч (Мінск). Інспектар: А.Дубіцкі (Мінск).
УУС-Дынама: Стрэмілаў; Шота (к) – Крэмко – Носаль – Мішкель; Коўшыкаў – Чорны – Маркавец – Штыбегаў; Цывінскі (вр.), Багдзевіч, Кірылаў, Казлоўскі, Чырыч.
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Вяч. Варонін – Зуёнак – Сініцкі; Дубкоў – Д.Семянюк (к) – А.Семянюк – Астэртах; Чурылін (вр.), Падабед(вр.), Жамкачан, Колб, Рубніковіч.
Мячы: 1:0 – Крэмко (1). 2:0 – Коўшыкаў (12). 3:0 – Крэмко (14). 4:0 – Чорны (38). 5:0 – Чорны (39).
Папярэджанні: Носаль (11, толчок саперніка), Штыбегаў (26, дэманстрацыя нязгоды) – Вяч.Варонін (13, затрымка саперніка).
Фалы: 3 – 4, 1 – 2.
Лепшыя ігракі матча: Уладзімір Стрэмілаў- Андрэй Семянюк.

Новости команды

Читайте также

Меню