А шчасце было магчымым…
Пасля перамогі над “Дынама-БНТУ” “Мінск” адпраўляўся на гульню супраць аднаго з фаварытаў “Вітэна” ў добрым настроі і з упэўненасцю ў сваіх сілах.

Нягледзячы на хутка прапушчаны мяч у пачатку матча і праіграны першы тайм, хлопцы выдатна правялі другую палову матча і к сярэдзіне другога тайма зраўнялі лік – 3:3. Аднак затым пачалі рызыкаваць і падключаць да атак галкіпера Антонава – не атрымалася. На працягу палутара хвілін былі зроблены дзве невымушаныя памылкі, і такім чынам вынік матча быў вызначаны. Канстатуем, што “гараджане” церпяць другое паражэнне, а “Вітэн” пакуль што крочыць без страт.

Мячы: 1:0 – Еремін (5′), 1:1 – Вяч.Варонін (15′), 2:1 – Балдзін (18′), 3:1 – Лазюк (19′), 3:2 – Зуёнак (25′), 3:3 – Астэртах (29′), 4:3 – Браднёў (34′), 5:3 – Раговік (35′)

Дзякуем хлопцам за волю да перамогі, рызыку і жадаем і надалей гуляць у падобным смелым стылі.

Новости команды

Читайте также

Меню