Бронзавы “Мінск” саступіў срэбранаму ВРЗ нечакана крупна. Не, гэта не датычылася гульні клубаў, якія ў мінулым сезоне занялі прызавыя месцы. Да гэтага паядынка цікавасць была асаблівай.
Таму супернікі і пачалі гульню асцярожна. Аднак некалькі рэзультатыўных атак у кожнага з бакоў – і гульня перайшла бы ў іншае рэчышча. У першым тайме “гараджане” гулялі па сваім плане – у дзве чацвркі. “Вагонабудаўнікі” хутка пачалі дзейнічаць у 9-10 гульцоў. Адпаведна тэпм падтрымліваўся з абодвух бакоў. Тым не меньш, першы тайм завяршыўся з нулявым вынікам.
Пасля перапынку на працягу хвіліны здарыліся дзве памылкі ў абароне, а потым яшчэ адна. Заяц-Маціеўскі і Клачко выходзілі самнасам з Чурыліным і свае спробы реалізавалі.Нягледзячы на забіты мяч нашым капітанам Дз.Семянюком, у хуткім часе гульня завяршылася пасля забітага мяча капітанам ВРЗ Мацвеенка, які проста замыкаў акцэнтаваную перадачу ад Шыманоўскага – ішла 34-я хвіліна. А кропку паставіў галкіпер гасцей Дзегцярэнека, які напрыканцы матча ударам ад сваёй штрафной плошчы выцэліў па пустых варота.
29.10. Мінск – ВРЗ
Мінск. Спорткомплекс МАПІД. 430 гледачоў. Пачатак а 17.00.
Суддзі: Павел Шупілаў (Баранавічы), Аляксандр Бабіч (Гродна). Інспектар: Уладзімір Леўчанка (Мінск).
Мінск: Чурылін; А.Семянюк – Дз.семянюк (к) – Астэртах – Дубкоў; Вяч.Варонін – Сініцкі – Зуёнак – Альшэўскі; Колб, Жамкачан, Рубніковіч. Запасныя: Антонаў, Падабед.
ВРЗ: Дзегцярэнка; Чарнейка – Лось – Клачко – М.Варонін; Мацвеенка (к), Сялюк, Шыманоўскі, Заяц-Маціеўскі, Пінчук, Асіноўскі, Мазны. Запасныя: Давідовіч, Мятлушка.
Мячы: 0:1 – Сялюк (24). 0:2 – Заяц-Маціеўскі (25). 0:3 – Клачко (31). 1:3 – Дз.Семянюк (31). 1:4 – Мацвеенка (34). 1:5 – Дзехцярэнка (40-п.в.).
Фалы: 5 – 4; 3 – 4.
Папярэджанні: А.Семянюк (7), Дубкоў (37).