Амаль месяц “Мінск” не праводзіў афіцыйных матчаў. А тут атрымалася, што пасля працяглай паўзы прыйшлося гуляць супраць “Вітэна”.
Зразумела, што паядынак чакаўся непростым. Так і атрымалася. Першымі адзначыліся “энергетыкі”. Антонаў падключыўся да атакі, аднак партнёры мяч страцілі, і Лазюк трапна прабіў па пустых варотах. Аднак даволі хутка лік удалося зраўняць – Дзяніс Семянюк быў растаропным пры дабіванні. Пры нічэйным ліку каманды пайшлі на перапынак.
Калі ў першым тайме супернікі дзейнічалі з асцярогай, то ў другім пачалі гуляць больш адкрыта. Па-першае, ужо к сярэдзіне тайма “Вітэн” зарабіў чатыры фалы. Па-другое, каманды хутка пачалі перастрэлку: за пяць хвілін забілі на дваіх пяць мячоў. У “гараджан” двойчы выдатна ад правай броўкі стрэліў Зуенак. Аднак, калі павялі ў ліку, то прапусцілі яшчэ адзін недарэчны мяч – у свае вароты зрыкашэціла ад Дубкова.
Апошняе слова ў матчы засталося за Сяргеем Астэртахам. Ён двойчы выдатна прайшоўся па левым фланзе і забіў два пераможныя мячы. Адразу пасля пятага гола “Вітэн” пачаў дзейнічаць з “ганялам”, аднак падапечныя Аляксандра Чэрніка граматна абараняліся. Таксама некалькі своечасовых і рашаючых сэйваў зрабіў Антонаў.
У наступным туры чакае выпрабаванне лідарам турнірнай табліцы – едзем у госці да ВРЗ.
МІНСК (Мінск) – ВІТЭН (Орша) – 5:3 (1:1)
Мінск. 14 сакавіка. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 17.30. 460 гледачоў.
Суддзі: П. Шупілаў (Баранавічы), А. Аўрамаў (Магілёў). Інспектар: У. Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Астэртах – А. Семянюк – Дубкоў – Д. Семянюк (к). Запасныя: Чурылін, Падабед, Рубніковіч, Колб, Башлаеў.
Вітэн: Эльяшэвіч; Балдзін – Лазюк – Разуванаў – Рабыка; Яромін (к) – Батурын – Конаў – Брэднёў; Якубаў. Запасныя: Змысля, Лукін.
Мячы: 0:1 – Лазюк (5.56). 1:1 – Д. Семянюк (8.39). 1:2 – Конаў (25.15). 2:2 – Зуенак (25.46). 3:2 – Зуенак (27.40). 3:3 – Дубкоў (28.20, у свае вароты). 4:3 – Астэртах (30.15). 5:3 – Астэртах (35.18).
Папярэджанні: Д.Семянюк (9, неспартыўныя паводзіны), Зуенак (14, грубая гульня), Разуванаў (14, зрыў перспектыўнай атакі), Лазюк (28, грубая гульня).
Фалы: 3 – 4; 1 – 4.