Выдатны пачатак плэй-оф для “Мінска” не стане эйфарыяй. Пра гэта пасля перамогі над “Вітэнам” запэўніў галоўны трэнер каманды Аляксандр Чэрнік.
Сапраўды, “гараджане” праявілі характар. На працягу матча яны і саступалі, і вялі ў ліку. Аднак асноўныя вырашаючыя моманты здарыліся ў дадатковы час, які быў непазбежным, калі сыходзіць з малюнка гульні. Абмен забітымі мячамі ў другім тайме планамерна перайшоў у авертайм. Па сутнасці, матч павінен быў перайсці да латарэріі ў выглядзе серыі пенальці. Аднак “гараджане” скарысталіся памылкай Рабыка, які пайшоў абыгрываць дваіх супернікаў. Зуенак адмыслова адабраў мяч і арганізаваў контрывыпад “3х2”. Варонін на блюдачцы з каёмачкай выдаў перадачу на Сініцкага, якому проста заставалася з метра трапіць у пустыя вароты. А праз 15 секунд ізноў абрэзка Рабыкі – і Дубкоў ставіць “смачную” кропку.
ПЛЭЙ-ОФ. 1/4 ФІНАЛА (да 2-х перамог). ПЕРШЫ МАТЧ
ВІТЭН (Орша) – МІНСК (Мінск) – 2:4 (0:0, 2:2, 0:2, д. час.)
Орша. 30 красавіка. Спорткомплекс “Алімпіец”. Пачатак у 15.00. 350 гледачоў.
Суддзі: І.Грыгор’еў (Мінск), П.Шупілаў (Баранавічы), А.Валынец (Орша). Інспектар: А.Валатка (Магілёў).
Вітэн: Эльяшэвіч; Балдзін – Раговік (к) – Разуванаў – Рабыка; Яромін, Батурын, Якубаў, Лазюк, Конаў, Браднёў, Лукін, Змысля.
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Варонін – Зуенек – Сініцкі; Астэртах, А.Семянюк, Д.Семянюк (к), Дубкоў, Колб, Рубніковіч, Башлаеў, Чурылін, Падабед.
Мячы: 1:0 – Конаў. 1:1 – Д.Семянюк (28). 1:2 – Сініцкі. 2:2 – Яромін (35). 2:3 – Сініцкі (45). 2:4 – Дубкоў (46, п.в.).
Папярэджанні:: Яромін (8, зрыў перспектыўнай атакі) – Сініцкі (17, грубая гульня), А.Семянюк (19, затрымка суперніка), Варонін (29, неспартыўныя паводзіны).
Фолы: 3 – 4, 5 – 4.
Другі матч серыі: 4.05. Мінск – Вітэн (Мінск, МАПІД, 20.00).