Пасля двух матчаў без перамог “гараджане” мусілі стаць на пераможныя рэльсы. Шанс выдаўся ў паядынку супраць “Дынама-БНТУ”, якое дагэтуль у сезоне не ведае, што такое перамога.

Тым не менш, паядынак чакаўся цяжкім. Палову тайма супернікі прыглядаліся адзін да аднаго. Момантаў хапала, аднак і Чурылін, Зрубовіч дзейнічалі выдатна. Шчыра кажучы, гульня напачатку насіла абарончы характар і ішла да першай памылкі. І яе дапусцілі госці. У сярэдзіне першага тайма пры розыгрышы вуглавого “дынамаўцы” недагледзелі за Зуёнкам, які і адкрыў лік. Праз дзве хвіліны лік падвоіў Астэртах – Сяргей выдатна прабіў з сямі метраў. Здавалася б, на перапынак можна пайсці ўпэўнена, аднак за 23 секуунды да перапынку здарылася абрэзка, і Гарбукоў скараціў адставанне ў ліку.

Другі тайм быў падобны да першага – шмат нерэалізаваных момантаў с абодвух бакоў, мітуслівасць на пляцоўцы. І незразумеласць пра вынік матча да апошніх секунд. Апошнія дзве хвіліны “Дынама-БНТУ” гуляла з пятым палявым, аднак за адзінадцаць секунд да заканчэння сустэчы ў дзеяннях “бнтушнікаў” адбыўся хіб, і Дубкоў паставіў кропку ў матчы. Такім чынам, “Мінск” пасля першага гульнявога дня чацвертага тура ўзняўся на другую прыступку ў турнірнай табліцы.

Шчыры дзякуй хлопцам за перамогу і прыемныя эмоцыі. А зараз рыхтуемся да выезда ў Оршу, дзе згуляем супраць “Вітэна”.

МІНСК (Мінск) – ДЫНАМА–БНТУ (Мінск) – 3:1 (2:1)
Мінск. 15 кастрычніка. Спарткомплекс МАПІД. Пачатак у 14.00. 400 гледачоў.
Суддзі: А. Валынец (Орша), С. Тумкевіч (Гродна). Інспектар: В. Ракуцкі (Мінскі р-н).
Мінск: Чурылін; Альшэўскі – Зуёнак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Астэртах – Дубкоў – А. Семянюк – Д. Семянюк (к); Колб. Запасныя: Антонаў, Падабед, Жамкачан, Рубніковіч.
Дынама–БНТУ: Зрубович; Няхай – Кашэўскі – Астаф’еў – Новік; Мокін – Гарбукоў – Марцінкевіч – Шыла (к); Кузьма, Раманчык. Запасныя: Кур’ян, Кавальчук.
Мячы: 1: 0 – Зуёнак (11, пас – Альшэўскі). 2: 0 – Астэртах (13, пас – Д.Семянюк). 2: 1-Гарбукоў (20). 3:1 – Дубкоў (40, пас – А. Семянюк, п. в.).
Папярэджанні: Д.Семянюк (10), А.Семянюк (16) (абодва – зрыў перспектыўнай атакі) – Няхай (28), Гарбукоў (29), Марцінкевіч (40) (усе – грубая гульня).
Фалы: 4–4, 2–5.

Новости команды

Читайте также

Меню