У суботу, 17 верасня, МФК «Мінск» стартуе ў XXXV Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі ў матчы з мінскім «Дарожнікам».
Гульня адбудзецца ў СК «Мапід» па адрасе: вул.Шаранговіча, 20. Стартавы свісток прагучыць у 17:00.
На матчы будзе працаваць наступны судзейскі корпус: першы суддзя: Яўген ЖАЛАБКОЎ, другі суддзя: Валерый КУНЦЭВІЧ, трэці суддзя: Марыя КАЧЭЕВА. Інспектар: Барыс КАВАЛЕЎСКІ
Дыскваліфікацыі: Скварчэўскі (Дарожнік)
У прамым эфіры матч пакажа YouTube-канал «FutsalBelarus»