“Мінск” і “Ахову-Дынама” няхай і раздзяяць пазіцыі ў турнірнай табліцы, але іх аб’ядноўвае прапіска ў спартыўным комплексе МАПІД. Па сутнасці, каманды бачацца кожны дзень, гульцы сябруюць паміж сабой. Больш за тое, адзін супраць аднаго гулялі браты Вароніны. Да і ў мінулым матчы супернікі згулялі ўніч’ю – 4:4.
Два таймы атрымаліся абсалютна рознымі. У першым яўная перавага была за “гараджанамі” – дублем адзначыўся капітан каманды Дзяніс Семянюк.
Аднак пасля перапынку ўсё пайшло інакш. “Мінск” збіўся на парушэнні, хутка прапусціў з пенальці, а потым вытрымаў пасля трох дзесяціметровых і двух выдаленнях – Дзяніса Семянюка і Зуенка. Адным словам, зыход матча можна ўспрымаць па-рознаму. Вялі ў ліку, але ў канцоўцы маглі і саступіць.
Да паядынка з набраўшай моц “УВД-Дынама” падыходзім з дзвюма стратамі ў асноўным складзе. Аднак з праблемамі ў складзе “Мінск” умее спраўляцца.
Чакаем заўзятараў 11 лютага ў спорткомлексе МАПІД. Каманду з Гродна ппрымаем а 16.00. Паўза ў чэмпіянаце звязана з таварыскай сустрэчай сборных Беларусі і Узбекістана.

Ахова-Дынама (Мінск) – Мінск – 2:2 (0:2)
Мінск. 28 студзеня. Спарткомплекс МАПІД. Пачатак у 13.00. 372 гледачы.
Суддзі: П. Шупілаў (Баранавічы), С. Шыловіч (Салігорск). Інспектар: В. Ракуцкі (Мінскі р-н).
Ахова-Дынама: Пісарук; Маградзе (к) – Міхалевіч – Абрамчук – Цівуноў; Філіпчык, Гаркун, Бабіч, Ул.Варонін, Барсукоў, Тарасевіч, Чыжык, Фаміных, Астрэйка.
Мінск: Чурылін; Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Астэртах – Колб – Дубкоў – Дз. Семянюк (к); Рубніковіч, Башлаеў, Антонаў, Падабед.
Мячы: 0:1 – Дз. Семянюк (14, пас – Дубкоў). 0:2 – Дз. Семянюк (17, пас – Дубкоў). 1:2 – Міхалевіч (25, з пенальці). 2:2 – Абрамчук (26).
Папярэджання: Філіпчык (31, зрыў перспектыўнай атакі), Міхалевіч (40, сімуляцыя) – Колб (8), Зуенак (26) (абодва – затрымка саперніка), Альшэўскі (32, неспартыўныя паводзіны).
Выдаленні: Дз. Семянюк (25, лішэнне магчымасці забіць гол), Зуенак (38, грубая гульня пасля першага папярэджання).
Фолы: 2 – 1, 4 – 8.
Нерэалізаваныя 10-метровыя: Гаркун (32), Барсукоў (33), Міхалевіч (38).

Новости команды

Читайте также

Меню