Пасля выдатнага гульнявога адрэзка, які змясціў у сабе тры матчы без паражэнняў, гульцы з “Мінска” спадзяваліся на працяг прыемнай серыі. Однак на паядынак супраць “БЧ” патрэбна было настройвацца асабліва. На гэта было некалькі прычын.

Па-першае, супернік з’яўляўся суседам па турнірнай табліцы. Па-другое, “чыгуначнікі” наўрадці былі задаволеныя паражэннямі ў трох апошніх матчах. Адпаведна эмацыйны фон быў на карысць гаспадароў. І гэтым момантам патрэбна было карыстацца.

На жаль, дыскваліфікацыі не дазволілі прыняць удзел у матчы Вароніну і Чурыліну. Калі першы з іх прапускаў гульню па ўласнай віне (не стрымаў эмоціі ў матчы супраць “Дарожніка”), то вопытны галкіпер у перапынку сумна жартаваў: “Чакаў, што мяч дойдзе да мяне хутчэй за кошт хуткага пакрыцця. Аднак трошку не паспеў на перахоп. І мяч трапіў у руку. З выдаленнем цалкам згодзен”.

Паядынак атрымаўся, як прынята казаць, для гледача. Эмоцый і накалу хапала. Абодва трэнеры паводзілі сябе досыць эмацыйна. Футбалісты не шкадавалі ні сябе, ні суперніка. Яшчэ дзіўна, што ўсе дагулялі без сур’ёзных пашкоджанняў. Адзінае, Альшэўскі пасля жорскага фола на ім завяршаў гульню з перабінтаванай рукой.

Што датычыцца забітых мячоў, то ў кожным з таймаў каманды абмяняліся дакладнымі стрэламі. Адзначым першы забіты ў вышэйшай лізе мяч Мікіты Жамкачана – радасць самаго хлопца і ўсёй каманды можна было зразумець. Як і радасць, калі Сініцкі зраўняў лік магутным ударам са штрафнога метраў з 15. Прыгожым атрымаўся гол Кандратовіча, які пасля цудоўнай перадачы Конава, элегантна “падсёк” мяч над Антонавым.

У выніку ніч’я стала справядлівым вынікам. Калі ўлічыць, што “гараджанам” давялося двоўчы адыгрывацца. Гэта падцвердзіў і Аляксандр Чэрнік, які адзначыў, што вынік абсалютна заканамерны пры суперніцтве дзвюх роўных каманд.

Заўважым, што “Мінск” не прайграе ў чатырох апошніх гульнях – дзве ніч’і і дзве перамогі. Першы круг завершаны. Да заканчэння года чакаюць кубкавыя гульні.

МІНСК (Мінск) – БЧ (Гомель) – 2:2
Мінск. 10 снежня. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 13.00. 480 гледачоў.
Суддзі: Ігар Грыгор’еў (Мінск), Юрый Гуз (Гродна). Інспектар: Уладзімір Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Зуенак – Колб – Сініцкі; Дубкоў – Астэртах – А.Семянюк – Дз.Семянюк (к); Жамкачан. Запасныя: Падабед, Левус, Рубніковіч.
БЧ: Чыпуліс; Чарніенка (к) – Ноўскі – Беланожка – Амплееў; Сілівончы – Гуменюк – Кандратовіч – Конаў. Запасныя: Петухоў, Кончыц.
Мячы: 0:1 – Гуменюк (15, пас – Кандратовіч). 1:1 – Жамкачан (25, пас – Дз.Семянюк). 1:2 – Кандратовіч (29, пас — Конаў). 2:2 – Сініцкі (34, са штрафнога).
Папярэджанні: Падабед (у8, затрымка ўзнаўлення гульні), Дубкоў (17, срыў перспектыўнай атакі) – Кандратовіч (23, срыў перспектыўнай атакі).
Фалы: 2 – 4; 2 – 4.

Новости команды

Меню