У суботу, 21 кастрычніка, міні-футбольная каманда “Мінск” згуляе матч 6-га тура са Светлагорскім ЦКК у рамках XXXV чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Гульня адбудзецца ў СК “МАПІД” па адрасе: вул.Шаранговіча, 120. Стартавы свісток прагучыць у 15:00.

На матчы будзе працаваць наступны судзейскі корпус: суддзі: Аляксандр Бабіч, Вольга Паўлюць (абодва – Гродна).
Трэці суддзя: Марыя Кочэева. Інспектар: Уладзімір Леўчанка (абодва – Мінск).

Дыскваліфікацыя: Мікіта Крывіцкі (“Мінск”).

Ранейшыя сустрэчы – 12 матчаў: +8=0-4, мячы 52-37 (на пляцоўцы “Мінска” – 6 матчаў: +5=0-1, мячы 27-9).
2019/20 – 3:8, 4:1*, 5:1*, 2:8, 2020/21 – 2:3*, 6:5, 5:2, 3:2*, 2021/22 – 7:1*, 4:5, 2022/23 – 5:0, 6:1*.

У прамым эфіры матч пакажа YouTube-канал «FutsalBelarus»

 

Новости команды

Читайте также

Меню