Пасля ўпэўненай перамогі над “Дынама–БНТУ” “Мінск” працягнуў выдатную серыю ў восем матчаў без паражэнняў. Пры такім тэмпе “гараджане” ў хуткім часе маюць магчымасць замахнуцца і на месца першым кварцеце.

Нягледзячы на незручнае пакрыццё ў спорткомплексе “Палітэхнік” падапечныя Аляксандра Чэрніка адчувалі сябе ўпэўнена. Ужо ў дэбюце сустрэчы здарылася першае ўзяцце варот. Альшэўскі выйграў барацьбу ў цэнтры пляцоўкі, аддаў перадачу ўлева на Вароніна, а той, у сваю чаргу, вывеў на завяршэнне Аляксандра. Затым здарыўся самастрэл пасля удара са штрафнога Вароніна. На гэтым першы тайм і завяршылі.

Пасля перапынку “гараджане” працягнулі дзейнічаць у тым жа стылі. Бліжэй да сярэдзіны другога тайма “дынамаўцы” пачалі рызыкаваць і падключаць да атак галкіпера Зрубовіча. Аднак хутка атрымалі ў свае вароты трэцы мяч ад Антонава, для якога гэты гол стаў першым у сезоне. Разгромны лік устанавілі літаральна з фінальнай сірэнай. Спярша за 23 секунды да заканчэння гульны пустыя вароты пазіў Зуенак, а на апошняй секунде перадачу з вуглавога замкнуў Рубніковіч.

Наступны паядынак адбудзецца амаль праз месяц – 14 сакавіка прымаем “Вітэн”. Працягнем беспройгрышную серыю?

ДЫНАМА–БНТУ (Мінск) – МІНСК (Мінск) – 0:5 (0:2)
Мінск. 18 лютага. Спорткомплекс”Палітэхнік”. Пачатак у 17.00. 130 гледачоў.
Суддзі: А. Ждановіч (Мінск), А. Бабіч (Гродна). Інспектар: В. Ракуцкі (Мінскі р–н).
Дынама–БНТУ: Зрубовіч (31. Кур’ян); Няхай – Кашэўскі – Раманчык – Астаф’еў; Мокін – Гарбукоў – Шадурка – Новік; Кузьма, Карпук, Кавальчук, Шульгат.
Мінск: Антонаў (35. Чурылін; 39. Падабед); Астэртах – А. Семянюк – Дубкоў – Д. Семянюк (к); Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Рубніковіч, Колб, Башлаеў.
Мячы: 0:1 – Альшэўскі (4, пас – Вяч.Варонін). 0:2 – Шадурка (14, у свае вароты, пас – Вяч.Варонін). 0:3 – Антонаў (31). 0:4 – Зуёнак (40, пас–Падабед, п.в.). 0:5 – Рубніковіч (40, пас – Колб).
Папярэджанні: Няхай (28, зацягванне аднаўлення гульні), Раманчык (33) – Дубкоў (33) (абодва – неспартыўныя паводзіны).
Заўвага ў пратаколе. За неспартыўныя паводзіны атрымаў папярэджанне доктар каманды “Мінск” Р. Каражан (18-я хв.).

Новости команды

Читайте также

Меню