Стартавы матч сезона ў «Мінска» больш чым атрымаўся. На самай спецыфічнай пляцоўцы ў Светлагорску хлопцам удалося здабыць перамогу над ЦКК. Прычым атрымалася гэта зрабіць у эфектным стылі. “Гараджане” перманентна нагняталі з першых хвілін і пры гэтым своечасова ўступалі ў барацьбу пры абароне, тым самым дапамагаючы ліквідаваць небяспечныя ўдары ад варот Чурыліна. Разгром гаспадароў пачаўся на 6-й хвіліне, калі за шэсць метраў ад варот забіў Дзяніс Семянюк. На 15-й хвіліне пасля ўдара Дубкова галкіпера светлагорцаў дэзарыентаваў рыкашэт ад Лебедзева. Праз хвіліну пры розыгрышы аўту з сярэдняй дыстанцыі магутна і прыцэльна прабіў Зуёнак. Кропку ў першым тайме вывераным ударам з вострага вугла паставіў Вячаслаў Варонін. Адразу пасля перапынка Дзяніс Семянюк аформіў дубль, і такім чынам «чырвона-сінія» дагульвалі матч у спакойным, мерным рэжыме.
У наступную суботу запрашаем на Мінскае дэрбі супраць “Аховы-Дынама”. Пачатак матча ў 13.00.
ЦКК (Светлагорск) – Мінск (Мінск) – 0:5 (0:4)
Светлагорск. 17 верасня. Спартыўная зала ДЗЮСШ-2. Пачатак у 16.00. 83 гледача.
Суддзі: В. Кунцэвіч (Ратамка), А. Грузд (Лагойск). Інспектар: С. Цыбульскі (Смалявічы).
ЦКК: Пазняк; Іваніцкі – Згурскі – Шчэрбін – Пугач; Цімашэнка (к) – Купчык – Туз – Губко; Лебедзеў, Белы, Шакура. Запасныя: Бабруйко (вр.), Воўкаў.
Мінск: Чурылін (Падабед); Альшэўскі – Вяч.Варонін – Зуёнак – Сініцкі; Дубкоў – Астэртах – А.Семянюк – Д. Семянюк; Жамкачан. Запасныя: Антонаў (вр.), Рубніковіч, Навумовіч.
Мячы: 0:1 – Д. Семянюк (6). 0: 2 – Лебедзеў (15, у свае вароты). 0: 3 – Зуёнак (17). 0: 4 – Вяч.Варонін (20). 0: 5-Д. Семянюк (21).
Папярэджання: Шчэрбін (16, зрыў перспектыўнай атакі) – Вяч.Варонін (12, грубая гульня).
Фалы: 5-4, 2-2.