Саступілі ў Кубку

У кубкавым матчы 1/8 фінала “Мінск” пры роўнай гульні крыўдна саступіў “Флэксі”, камандзе, якая на вядучых ролях у чэмпіянаце Мінска. Адразу заўважым, што ў складзе суперніка шмат футбалістаў, якія маюць багаты вопыт у вышэйшай лізе. Таму супрацьстаянне адразу бачылася няпростым. Больш за тое, “гараджане” праігравалі па ходу матча. А трэці мяч прапусцілі даволі недарэчна – атрымаўся адскок ад твара Сяракава. Канцоўку давялося гуляць з пятым палявым, аднак замест таго, каб зраўняць лік, прапусцілі ў пустыя вароты. На гэтым каляндарны год завершаны на мінорнай ноце.

Кубак Беларусі. 1/8 фінала
ФЛЭКСІ (Мінск) – Мінск – 4:2.
Мінск. Спорткомплекс “Дынама”. Пачатак у 13.00.
Суддзі: Максім Дзейкала (Мінск), Вячастаў Аўраменка (Гродна).
Флэксі: Капітулец; Протчанка – Чырко – Сяракаў – Шмаянкоў; Пілецкі – Сергіеня – Лагацкі – Шчуканцоў. Запасныя: Жлоба (к), Матарас.
Мінск: Падабед; Альшэўскі – Колб – Варонін – Сініцкі; Асцяртах – Дз.Семянюк (к) – Дубкоў – Жамкачан. Запасныя: Чурылін, Антонаў, А. Семянюк, Рубніковіч.
Мячы: 1:0-Шмаянкоў (10). 1:1 – Варонін (15). 1:2 – Жамкачан (23). 2:2 – Шчуканцоў (30). 3:2 – Серакаў (37). 4:2 – Шчуканцоў (39, п.в.).
Папярэджанні: Сяракаў (26) – Альшэўскі (27) (абодва – грубая гульня).
Фалы: 3 – 2, 4 – 1

Новости команды

Читайте также

Меню