У нядзелю, 15 кастрычніка, “гараджане” саступілі ў супрацьстаянні з мінскай “Сталіцай” у рамках пятага тура “Чэмпіяната Беларусі па міні-футболе” – 1:6. Ніжэй можна знайсці пратакол гульні і відэазапіс матча.

СТАЛІЦА (Мінск) – Мінск (Мінск) – 6:1 (3:1)
Мінск. 14 кастрычніка. Палац спорту “Уручча”. Пачатак а 19.30. 1600 гледачоў.
Суддзі: І.Грыгор’еў (Мінск), Я.Жалабкоў (Дзяржынскі р-н). Трэці суддзя: А.Грузд (Лагойск).
Інспектар: М.Дэйкала (Мінск).
Сталіца: Трафімовіч (39. Кірдзей; 40. Трафімовіч); Гарбенка – Лавор – Якубаў – Амплееў; Яромін – Умпіровіч – Піскун – Осіпаў; Астаф’еў. Запасныя: Козел, Шчэрбіч (к), Эдзімар.
Мінск: Антонаў; А.Сямянюк – Беланожка – Манаенкаў – Д.Семянюк (к); Альшэўскі – М.Крывіцкі – Вяч.Варонін – Чыжык; Грэмяка, Рубніковіч, Драгун. Запасныя: Кайтан (вр.), Башлаеў.
Мячы: 1:0 – Лавор (3, пас – Якубаў). 1:1 – Д.Сямянюк (7). 2:1 – Якубаў (13, пас – Лавор). 3:1 – Гарбенка (14). 4:1 – Гарбенка (23, пас – Яромін, больш.). 5:1 – Осіпаў (24, пас – Віскун). 6:1 – Гарбенка (39, пас – Трафімавіч).
Папярэджанні: Яромін (11, грубая гульня), Гарбенка (16), Трафімавіч (34) (абодва – неспартыўныя паводзіны), Астаф’еў (35) – М.Крывіцкі (14) (абодва – грубая гульня), Чыжык (14), Беланожка (21) (абодва – зрыў перспектыўнай атакі).
Выдаленні: Яромін (40) – М.Крывіцкі (22) (абодва – грубая гульня пасля раней атрыманага папярэджання).
Заўвагі ў пратаколе. За дэманстрацыю нязгоды папярэджанне атрымаў трэнер каманды “Сталіца” Л.Сідараў (7-я мін.). За затрымку другога тайма папярэджанне атрымаў галоўны трэнер каманды “Мінск” А.Чарнік (21-я мін.).
Фолы: 5 – 4, 3 – 3.
Лепшыя гульцы матча: Алег Гарбенка – Дзяніс Семянюк.

Новости команды

Читайте также

Меню