Дзевяць матчаў рэгулярнага чэмпіяната доўжылася серыя “Мінска” без паражэнняў. Яна спынулася ў Гомелі, у матчы супраць лідара чэмпіяната ВРЗ.
Аднак матч мог атрымацца інакш. Нягледзячы на хутка прапушчаны мяч ад Клачко, “гараджане” мелі магчымасць зраўняць лік. Выдатную магчымасць меў Дубкоў, аднак не рэалізаваў бітный выхад. Пасля перапынку госці працягнулі дзейнічаць у даўленне, аднак граматныя дзеянні гамяльчан забяспечылі іх чарговую перамогу.
Пасля гульні Аляксандр Чэрнік прасіў не пасыпаць галаву попелам.
– План на гульню быў выкананы. Пасля матча я падзякаваў сваіх гульцоў за самаадданасць. Галоўнае, што да гульні супраць “Сталіцы” падыходзім без пашкоджанняў і дыскваліцікацый. Лічу, што пасля трох складаных паядынкаў перапынак у тыдзень будзе дарэчы.
ВРЗ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 4:0 (1:0)
Гомель. 19 сакавіка. Спорткомплекс”Лакаматыў”. Пачатак у 15.00. 550 гледачоў.
Суддзі: А.Грузд (Лагойск), Я. Жалабкоў (Дзяржынскі р-н). Інспектар: А.Валатка (Магілёў).
ВРЗ: Дзегцярэнка (38. Давідовіч); Лось – Шыманоўскі – Чарнейка – Клачко; Мацвеенка (к) – Пінчук – Мазной – Асіноўскі; Беразоўскі, Заяц-Маціеўскі, Сялюк, Мятлушка.
Мінск: Антонаў (Падабед, 39); Асцэртах – Дубкоў – А.Семянюк – Д. Семянюк (к); Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Колб, Рубніковіч. Запасныя: Чурылін, Башлаеў.
Мячы: 1:0 – Клачко (7, пас – Шыманоўскі). 2:0-Заяц-Маціеўскі (28, пас – Чарнейка). 3:0 – Клачко (32, пас – Шыманоўскі). 4:0 – Асіноўскі (34, пас – Чарнейка).
Папярэджанне: Лось (13, грубая гульня).
Фалы: 5 – 1, 1 – 3.