У нядзелю, 15 кастрычніка, міні-футбольная каманда “Мінск” сыграе матч 5-га тура з мінскай “Сталіцай” у межах XXXV Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Гульня адбудзецца ў ПС «Уручча» па адрасе: пр-т. Незалежнасці, 196. Стартавы свісток прагучыць у 19:30.

На матчы будзе працаваць наступны судзейскі корпус: суддзі: Ігар Грыгор’еў і Яўген Жалабкоў, трэці суддзя: Андрэй Грузд. Інспектар: Максім Дэйкала.

Дыскваліфікацыі: Ільнур Ісламаў, Аляксандр Чыбісаў (галоўны трэнер) (абодва – “Сталіца”).

У прамым эфіры матч пакажа YouTube-канал «FutsalBelarus»

Новости команды

Читайте также

Меню