“Мінск” напярэдадні матча супраць “Дарожніка” быў максімальна матываваным. Па-першае, клуб хацеў стартаваць у чэмпіянаце значна лепш, аднак на дадзены момант даводзіцца змагацца за 5-6 месцы. Аднак гэтыя абставіцы не бянтэжаць падапечных Аляксандра Чэрніка.
Тым больш, есць разуменне, што кожнае набранае ачко каштоўнае і ў перспектыве можа паўплываць на раазмеркаванне месц у выніковай табліцы. Таму, як адзначыў напярэдадні галоўны трэнер “Мінска” Аляксандр Чэрнік, “не час звяртаць увагу на дробныя — пашкоджанні”.
У той жа момант коуч засяродзіў увагу, што на “Дарожнік” трэба настройвацца асабліва. Гэта падцвердзілі нядаўнія гульні супраць БЧ і “Сталіцы”.
І настрой быў выдатыным. Ужо ў дэбюце атрамалася забіць хуткі мяч – злёту трапна прабіў Астэртах. У сярэдзіне тайма здарылася выдаленне Чурыліна, аднак “Дарожнік” большасць не рэалізаваў. А праз паўтары хвіліны Зуенак пры дабіванні лік падвоіў.
У сярэдзіне другога тайма надышоў час выкарыстоўваць большасць у “гараджан” пасля выдалення галкіпера “Дарожніка” Швайбы – штангу замкнуў Зуенак. Аднак перад гэтым пенальці не рэалізаваў Сініцкі, які моцна прабіў у штангу. Упэўненасць у перамозе наступіла праз дзве хвіліны, калі галкіпер гаспадароў Напорка аказаўся дызарыентаваны сваімі і чужымі і прапусціў недарэчны мяч.
Палову тайма “гараджане” абараняліся пераважна ў фармаце “4х5”, далі згуляць усім заяўленым на матч гульцам і спакойна давесці справу да перамогі.
Цяпер рыхтуемся да хатняга матча супраць БЧ, які адбудзецца ў суботу ў 13.00.
ДАРОЖНІК (Мінск) – МІНСК (Мінск) – 1:4.
4 снежня. Мінск. Спорткомлекс МАПІД. 15.00. 350 гледачоў.
Суддзі: Арцём Машак (Мінск), Вольга Паўлюць (Гродна). Інспектар: Уладзімір Леўчанка (Мінск).
Дарожнік: Швайба (к) (Напорка, 26.33); Кудрыцкі – Чахоўскі – Дунаеў – Скаварчэўскі; Цвірко – Івашка – Ціткоў – Грыцук; Андрыеўскі. Запасныя: Цітко, Торап, Арэшкаў.
Мінск: Чурылін (Антонаў, 11.24, Падабед, 36.58); Вяч.Варонін – Сініцкі – Зуенак – Астэртах; Дубкоў – Астэртах – А.Семянюк – Д.Семянюк (к); Колб, Жамкачан, Рубніковіч.
Мячы: 0:1 – Астэртах (3.20). 0:2 – Зуенак (14.53). 0:3 – Зуенак (28.08, больш.). 0:4 – Д.Семянюк (30.05). 1:4 – Грыцук (17.20).
Фалы: 0 – 2; 2 – 3.
Назабіты пенальці: Сініцкі (26.23 – штанга).
Папярэджанне: Швайба (25.36, дэманстратыўная нязгоднасць) – Вяч.Варонін (4.36, дэманстратыўная нязгоднасць).
Выдаленні: Чурылин (11.24, гульня рукой за межами штрафной плошчы), Швайба (26.33, грубая гульня пасля першага папярэджання).