Яны выканалі абяцанне, дадзенае, у першую чаргу, адзін аднаму. Дыскваліфікацыі Аляксандра Черніка і Юрыя Дубкова толькі падцвердзілі камандны дух і жаданне аддавацца барацьбе да апошняй секунды.

“Мінск”, натуральна, быў у лепшым псіхалагічным стане. Аднак і ВРЗ адразу пайшоў у стыкі. Дастаткова сказаць, што к 9-й секундзе супернікі набралі па адным фоле. Першы апасны момант здарыўся ў варот гамяльчан, калі на 7-й хвіліне літаральна на працягу секунды Зуенак і Варонін трапілі ў розныя штангі. Забягаючы наперад, Варонін яшчэ двойчы трапляў у стойкі, але пасля ўдараў са срэдняй дыстанцыі. Праз хвіліну прыйшоўся адказ ад Шыманоўскага – перакладзіна. На 14-й хвіліне Альшэўскі неверагодным вобразам у падкаце “вырваў” мяч са стужкі  пустых варот, калі Антонаў быў ужо адыграны.

На пачатку другога тайма супернікі абмяняліся булітнымі выхадамі. Аднак Зуенак і Мацвеенка не перайгралі галкіпераў. Апошні выстрал у штангу ад Вароніна здарыўся за 6 (!) секунд да заканчэння асноўнага часу.

У дадатковыя таймы каманды, здалося, не хацелі даводзіць справу да пасляматчавай латарэі. Усё адбывалася досыць вокамгненна. Аднак забіты Астэртахам мяч пасля цудоўнай пранізаючай передачы Дзяніса Семенюка з аута стаў яўнай нечаканасцю для гасцей.

Такім чынам, у чацвер, у 18.30, ізноў сустракаемся з ВРЗ на іх пляцоўцы. Шчыры дзякуй заўзятарам! Мы гуляем з чыстым сэрцам для вас!

Мінск (Мінск) – ВРЗ (Гомель) – 1:0 (у дадатковы час)
Мінск. 22 мая. Спорткомплекс МАПІД. Пачатак у 19.00. 560 гледачоў.
Суддзі: І.Грыгор’еў (Мінск), А.Бабіч (Гродна). Трэці суддзя: П.Шупілаў (Баранавічы). Інспектар: У.Леўчанка (Мінск).
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Вяч. Варонін – Зуенак – Сініцкі; А.Семянюк – Дз.Семянюк (к) – Астэртах – Крывіцкі;. Запасныя: Чурылін, Падабед, Башлаеў, Колб, Рубніковіч.
ВРЗ: Дзегцярэнка; М.Варонін – Лось – Шыманоўскі – Чарнейка; Матвеенка (к) – Асіноўскі – Сялюк – Заяц-Маціеўскі. Запасныя: Давідовіч, Беразоўскі. Мазной, Мятлушка, Клачко.
Мяч: 1:0 – Астэртах (44.08, пас – А.Семянюк).
Фалы: 3 – 2, 3 – 3.
Папярэджанні: Крывіцкі (26, срыў перспектыўнай атакі) – Асіноўскі (39, затрымка рукамі).

Новости команды

Читайте также

Меню