Нарадзіўся 18 студзеня 1999 года ў Барысаве. Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2 (першы трэнер Валерый Макарэвіч).
Выступаў за «Барысаў-900» у сезонах: 2016/17, 2021/22, 2022/23.
Таксама гуляў у вялікім футболе за дубль БАТЭ (17/18-18/19), рэчыцкі «Спадарожнік» (2019), «Баранавічы» (2019), магілёўскі «Дняпро» (2020-21), «Жодзіна-Паўднёвае» (2022-23). Выклікаўся ў зборную Беларусі (U-16).
У сезонах 2021/22 і 2022/23 згуляў па 17 матчаў і забіў па 12 галоў за «Барысаў-900».
Вітаем у сям’і «чырвона-сініх», Ілля!