У заключным матчы рэгулярнага чэмпіяната “Мінск” саступіў “БЧ”. Паражэнне здарылася за адну (!) секунду да заканчэння сустрэчы. Аднак фіяска не стала крыўдным. Справа ў тым, што рашаючы мяч забіў Сяргей Сілівончык, які праводзіў у вышэйшай лізе 500-ы матч. Больш за тое, у чацвер Сяргей адначыў свой Дзень народзінаў. МФК “Мінск” шчыра віншуе калегу з такімі прыемнымі нагодамі і супадзення, а таксама жадае не спыняцца ў гульнявой кар’еры!
Што датычыцца непасрэдна паядынка, то першы мяч здарыўся раптоўна – Чыпуліс пайшоў у атаку, адбыўся рыкашэт, і на 33-й секундзе “Мінск” выйшаў наперад. У першым тайме “гараджане” мелі больш момантаў, а вось пасля перапынку перавагу мелі “чыгуначнікі”. І гэта зразумела, таму што гаспадары, магчыма, думалі, як пазбегнуць супрацьстаяння з “Мінскам” на першай стадыі плэй-оф. “Гараджане”, у сваю чаргу, у канцоўцы выдатна разыгралі камбінацыю “5х4”, а потым здарылася тое, што здарылася.
Аляксандр Чэрнік даволі спакойна ўспрыняў паражэнне: “Каманда правяла няпросты адрэзак падрыхтоўкі да плэй-оф. Мы рыхтаваліся і на траве, і на пяску. Парні задзейнічалі розныя групы мышц. Можна сказаць, што мы ужо рыхтаваліся да наступнай стадыі. З кім гуляць – было абсалютна ўсё роўна. Канешне, у дарозе сачылі, як гуляе “Вітэн” у Гродна. Ад усёй каманды – шчырыя словы падзякі за падтрымку. Шчыра спадзяёмся, што яна працягнецца і на наступным этапе.”
БЧ (Гомель) – Мінск (Мінск) – 3:2 (1:1)
Гомель. 22 красавіка. Спорткомплекс “Лакаматыў”. Пачатак у 13.00. 200 гледачоў.
Суддзі: А.Ждановіч (Мінск), В. Жолудзеў (Шклоў). Інспектар: Б.Кавалеўскі (Магілёў).
БЧ: Чыпуліс; Кускоў (к) – Ноўскі – Кніга – Гумянюк; Сілівончык – Еўдакімаў – Кандратовіч – Амплееў; Беланожка. Запасныя: Петухоў, Ганчароў, Пераміцін, Чарніенка.
Мінск: Антонаў; Альшэўскі – Зуенак – Вяч.Варонін – Сініцкі; Астэртах – А.Семянюк – Рубніковіч – Д. Семянюк (к); Дубкоў, Колб. Запасныя: Чурылін, Башлаеў, Жамкачан.
Мячы: 0:1 – Зуенак (1, пас – Вяч.Варонін). 1:1 – Амплееў (9, пас – Кускоў). 2:1 – Еўдакімаў (28, пас – Сілівончык). 2:2 – Д.Семянюк (39, пас – Дубкоў, 5х4). 3:2 – Сілівончык (40, пас – Гумянюк, 5х4). Папярэджанні: Сініцкі (7, затрымка рукамі), Астэртах (28, зрыў перспектыўнай атакі).
Фалы: 3–3, 2 – 3.