МФК «Мінск» запрашае сяброў, заўзятараў і проста аматараў на першую хатнюю гульню чэмпіяната Беларусі па міні-футболу сезона-2022/23!
У суботу, 24 верасня, «гараджане» сустрэнуцца з мінскай «Аховай-Дынама». Пачатак гульні ў 13:00. Месца сустрэчы – СК МАПІД, вул. Шаранговіча, 20. Уваход вольны.
За ходам гульні таксама можна будзе сачыць на YouTube-канале «Futsal Belarus».